У Тальяці дроны атакавалі завод, які вырабляе сыравіну для ракетнага паліва
Паводле OSINT-аналізу ASTRA, пад удар украінскіх беспілотнікаў трапіла прадпрыемства «Тальяцікаўчук». Яго прадукцыя выкарыстоўваецца ў тым ліку для вытворчасці цвёрдага паліва для тактычных і балістычных ракет.

Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў пацвердзіў атаку на рэгіён. Ён заявіў, што за ноч збілі больш за 20 беспілотнікаў, а іх мэтамі былі прамысловыя прадпрыемствы. Назваў заводаў ён не ўдакладніў. Паводле чыноўніка, загінулых і пацярпелых няма.

«Тальяцікаўчук» вырабляе сінтэтычныя каўчукі і іншую хімічную прадукцыю, у тым ліку дабаўкі да аўтамабільнага бензіну. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца і ў вытворчасці ракетнага паліва.
Мінабароны Расіі заявіла, што за ноч знішчыла больш за тысячу украінскіх беспілотнікаў над 19 рэгіёнамі краіны і анексаваным Крымам.
Каментары