Грамадства

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti

«Мінчане не бяруць адгул, каб граць в GTA. Мінчане бяруць адгул, каб паспець на распродаж у Zara ды пастаяць у чарзе», — жартуюць у сацсетках.

Фота: Threads/minska4ch

У Чорную пятніцу Мекай для мінчан і гасцей стаў гандлёвы цэнтр Dana Mall, дзе Zara ды Massimo Dutti прапаноўвалі зніжкі да 40%.

Людзі сабраліся перад дзвярыма Zara сабраўся яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця а 10‑й раніцы. Але выглядала ўсё цалкам прыстойна: ніхто не штурхаўся, не ляцеў. Праўда, заўважна, што большасць упэўнена і хутка ішла да загадзя намечаных цэляў.

«Працадаўцы, уважліва шукайце сваіх захварэлых супрацоўнікаў», — жартавалі ў каментарах.

Сярод тых, хто прыехаў к адкрыццю, была блогерка і стваральніца ўпрыгожанняў Настасся — яна планавала зняць агляд для падпісчыкаў. Яна прадэмастравана жакет, які першапачаткова быў 249 рублёў — але якраз трапіў на 40% зніжкі. 

Пахваліла дзяўчына і шакаладную куртку за 329 рублёў — тая таксама трапіла ў спіс акцыйных тавараў.

Але агулам Настасся была расчараваная: кажа, упершыню сышла з Чорнай пятніцы без пакупак. Сама здзіўлялася: ці то гардэроб яе так добра ўкамплектаваны, ці то асартымент не вельмі цікавы.

Маркетолаг Дар’я тым часам назірала ў мужчынскім аддзеле за хлопцамі з Кітая, якія размаўлялі на роднай мове — кажа, тыя абураліся высокімі цэнамі ў Беларусі. 

Бліжэй да абеду крама ўжо ператварылася ў мурашнік. Заклапочаныя пакупнікі сноўдаліся туды-сюды, спрабуючы раптоўна запрыкмеціць у горах адзення сапраўдны дыямент. 

У сацсетках пісалі, што чэргі на касу ўжо доўгія — па 70 чалавек.

Пад канец дня, мяркуючы па фота і відэа ў сацыяльных сетках, гандлёвыя залі нагадвалі поле бітвы — паўсюль абы-як кінутыя і скамечаныя рэчы (непатрэбнае людзі часта пакідалі наўпрост у прымерачных на падлозе). А чэргі былі бясконцыя што ў прымерачныя, што на касу. Тут ужо сітуацыя нагадвала гульню змейка, калі элементаў у ёй так шмат, што галава рызыкуе ўкусіць свой хвост. 

Фота: Threads/minska4ch

Шмат хто зараз дзеліцца расчараваннем: маўляў, на сапраўды цікавыя рэчы зніжкі не распаўсюджваліся. «Мяне засмуціў асартымент. Я доўга даглядаў неабходнае, а сёння ўсё знікла. Збольшага вывесілі абсалютны неліквід».

Іншыя ж наадварот выхваляюцца ўдалым шопінгам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць