Грамадства44

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы

Як учора паведамляла «Наша Ніва», у Беларусі адбываюцца ператрусы ў атрымальнікаў стыпендыяў адукацыйнай праграмы Еўразвязу EU4Belarus — SALT і іхніх сваякоў. Адна з магчымых прычын дэананімізавання ўдзельнікаў — памылка пры рассыланні інфармацыйнага бюлетэня ў траўні 2026 года. «Белсат» запытаўся ў арганізатараў праграмы пра абставіны інцыдэнту, а таксама разабраўся, як можна было яго пазбегнуць і хто мусіць несці адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў такіх ініцыятываў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У аддзеле камунікацыі Цэнтральнага агенцтва кіравання праектамі (CPMA) у адказ на запыт «Белсата» паведамілі, што на гэты момант не маюць надзейнай інфармацыі адносна паведамленняў пра ператрусы па месцы жыхарства ўдзельнікаў праграмы і чальцоў іхных сем’яў у Беларусі.

Разам з тым у агенцтве пацвердзілі факт выцеку персанальных звестак.

«Мы пацвярджаем, што ў траўні 2026 года ў выніку чалавечай памылкі адбыўся выцек персанальных звестак, падчас якога адрасы электроннай пошты некаторых удзельнікаў праграмы і асобаў, звязаных з ёю, сталі даступнымі ўнутры супольнасці праграмы. Пасля выяўлення інцыдэнту ўсе асобы, якіх ён закрануў, і адпаведныя органы Літвы былі праінфармаваныя», — гаворыцца ў адказе на запыт «Белсата».

У CPMA падкрэслілі, што бяспека ўдзельнікаў праграмы і абарона іхніх персанальных звестак маюць для агенцтва першачарговае значэнне. Цяпер там вывучаюць наяўную інфармацыю ў супрацы з іншымі адпаведнымі ўстановамі, каб выявіць факты і высветліць усе абставіны.

«У адсутнасць афіцыйнай інфармацыі мы ўстрымліваемся ад каментавання абставін, апісаных у паведамленнях медыяў, а таксама ад заўчасных высноў», — адзначылі ў агенцтве.

Каментары4

  • Ёсік
    26.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Няма слоў
    26.11.2026
    Так тупа сліць дадзеныя людзей, нават не было патрэбна каб нехта пераходзіў мяжу. Бо там былі меілы арганізацый... Меілы, якія мелі дамены RU, BY, YANDEX.... Чыста інфармацыйны характар для тых, хто калі-небудзь меў зацікаўленасць
  • Грэта
    26.11.2026
    У іх па праграме менавіта цяпер, у кастрычніку, быў збор новых заявак на дапамогу экс-палітвязням на навучанне. Цікава, ці гэты пакет кантактаў патрапіў у спецслужбы ў Менску. Удакладніце ў арганізатараў праграмы.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Адбываюцца ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў50

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць