Эканоміка22

Пётр Пракаповіч: Павелічэнне зарплаты да 500 долараў не прывядзе да дэстабілізацыі валютнага рынку

«Мы ўсе пытанні адсочваем, прагназуем. Пагрозы, што павелічэнне зарплаты прывядзе да дэстабілізацыі валютнага рынку, няма. Усё будзе нармальна, стабільна», — лічыць Пракаповіч. Ён таксама дадаў, што «гэта будзе не першае павышэнне, мы праходзілі ўсе працэсы і маем добрыя вынікі».

Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што асновай эканамічнага росту краіны з’яўляецца знешні і ўнутраны попыт. «І калі мы не будзем нарошчваць зарплату, гэта значыць не будзем нарошчваць спажывецкія здольнасці насельніцтва, у нас няма будучыні, і не будзе развіцця эканомікі», — лічыць ён.

У нас эканоміка еўрапейскага кшталту, дзе галоўнае — павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, — падкрэсліў Пракаповіч. — І калі гэтую галоўную мэту мы не выконваем, тады нам трэба выбраць іншую мадэль і развівацца па іншых шляхах».

Пракаповіч перакананы, што павышэнне зарплаты да 500 долараў — «рэальная аб’ектыўная неабходнасць, якая ўвогуле не павінна абмяркоўвацца».

«Пытанне ў іншым. Адразу трэба павышаць ці ў два-тры этапы», — працягнуў Пракаповіч, каментуючы павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да 118–120 тыс. рублёў з 1 лістапада. «Я згодны, што, можа быць, няправільна павялічваць стаўку адразу з 1 лістапада. Можа, трэба было гэта рабіць паступова — з 1 верасня, кастрычніка, лістапада», — адзначыў ён.

Тым не менш Пракаповіч перакананы, што «ёсць усе магчымасці, каб забяспечыць да канца года павелічэнне ў цэлым па краіне зарплаты да 500 долараў». Паводле яго слоў, ёсць прадпрыемствы, дзе гэты паказчык «даўно выканалі і перавыканалі». «А на тых прадпрыемствах, дзе нізкія зарплаты, трэба шукаць новыя падыходы, рэалізоўваць новыя інвестыцыйныя праекты, праводзіць мадэрнізацыю, выпускаць новую прадукцыю і рэзка нарошчваць зарплату», — заявіў кіраўнік Нацбанка.

Ён нагадаў, што на наступную пяцігодку запланаваны рост зарплаты да ўзроўню не менш за 1.000 долараў. «Гэта значыць, што вытворчасць працы павінна як мінімум павялічыцца ў два разы. І калі зараз мы не правядзем мадэрнізацыю, потым будзе цяжэй», — сказаў Пракаповіч.

Старшыня Нацбанка перакананы, што зараз найбольш спрыяльны перыяд для прыцягнення інвестыцый і правядзення маштабнай мадэрнізацыі эканомікі: «У свеце ёсць грошы, абсталяванне. Мы можам хутка прыцягнуць неабходныя інвестыцыі, абсталяванне, каб у кароткія тэрміны мадэрнізаваць эканоміку і стварыць цэлую сетку новых галін і новых прадпрыемстваў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць