Грамадства1010

Зьміцер Дашкевіч абвесьціць галадоўку, калі яму не перададуць Бібліі

Яшчэ раз нагадваю пра маю жыцьцёвую трагедыю – Бібліі, якія мне не жадаюць перадаваць. Трэба разабрацца, бо я тут пішу нейкія звароты, а яны іх, па ходу, і не чытаюць нават. І во што я прыдумаў – калі адміністрацыя не перадае мне Бібліі, я абвяшчу галадоўку, ды і хай самі думаюць. Досьвед у мяне ёсьць. Да суду дацягну...

У сваіх лістах з Валадаркі лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч піша:

«Яшчэ раз нагадваю пра маю жыцьцёвую трагедыю – Бібліі, якія мне не жадаюць перадаваць. Трэба разабрацца, бо я тут пішу нейкія звароты, а яны іх, па ходу, і не чытаюць нават. І во што я прыдумаў – калі адміністрацыя не перадае мне Бібліі, я абвяшчу галадоўку, ды і хай самі думаюць. Досьвед у мяне ёсьць. Да суду дацягну.

Я яшчэ падумаў, можа скаргу на іх якую напісаць у нашыя міністэрствы і АБСЭ з-за Бібліяў і таго, што мне не перадаюць па пяць дзён лісты. Вось 27-га прыйшлі за 21-га, 23-га і 26-га. Яны іх там проста зьбіраюць і раз на тыдзень чытаюць. Сёньня атрымаў 6 лістоў. Нават Буракоў з Маўзэрам адпісалі з Варшавы. Калі будзеш мець зь імі сувязь, выказвай мае словы падзякі.

Сёньня ўжо 1 кастрычніка. Час ідзе хутка. Сёньня прысьніў ізноў свой суд. Значыцца так – пракурор просіць паўгоду арышту, а судзьдзя дае штраф :) Во такія прыколы. Хаця я тут да суду, адчуваю, прысьню ўсе варыянты разьвіцьця падзеяў :)

Бачыш, тут сяджу ўжо як дома, быццам бы й на волі ніколі не бываў, але душа ірвецца на свабоду.

Выказваю вялікія падзякі ўсім за падтрымку. Вельмі дапамагае й ўмацоўвае вашая салідарнасьць.

Абдымаю. Будзем прарывацца».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць