Улада1111

У Горадні разбурылі помнік канструктывізму

Дом на гарадзенскай вул. Горкага, 29 у стылі канструктывізму, якому было семдзесят гадоў, больш не існуе. Яго не прызналі помнікам архітэктуры і зруйнавалі пры канцы мінулага тыдня. Некалькі соцень подпісаў гарадзенцаў не ўратавалі камяніцу.

Дом на гарадзенскай вул. Горкага, 29 у стылі канструктывізму, якому было семдзесят гадоў, больш не існуе. Яго не прызналі помнікам архітэктуры і зруйнавалі пры канцы мінулага тыдня. Некалькі соцень подпісаў гарадзенцаў не ўратавалі камяніцу.

Усё выглядала кантрасна: перад лёдавым палацам «Нёман» луналі сьцягі, было сьвяточна, выступала з прамовамі начальства – заканчвалася міжнародная выстава-кірмаш. А на другім баку вуліцы экскаватар руйнаваў каўшом дах і сьцены старой, але моцна збудаванай камяніцы. Ёй не пашанцавала: у міністэрстве культуры яе не палічылі помнікам архітэктуры. Назіраў за разбурэньнем малады гісторык Янка Лялевіч, адзін з тых, хто змагаўся за гэты дом. Янка Лялевіч:

(Лялевіч:) «Шкада, што людзі, якія павінны стаяць грудзьмі за гэты помнік, бо гэта іхняя праца, і яны за гэта грошы атрымліваюць, яны проста сядзяць і не выконваюць таго, што мусяць рабіць. То бок: раз гэта дэпартамэнт па ахове помнікаў, значыцца ён павінен ахоўваць гістарычныя помнікі».

Янка Лялевіч са шкадаваньнем гаворыць, што ім удалося сабраць прыблізна шэсьцьсот подпісаў гараджан пад заклікам пакінуць камяніцу ў стылі канструктывізму. Але вось як распарадзіўся гэтымі подпісамі адзін мясцовы чыноўнік:

(Лялевіч:) «Проста ў нас на вачах усе гэтыя подпісы скамячыў і выкінуў, паказваючы сваю перамогу, сваёй пасады, над гістарычнай спадчынай. Я думаю, што ўсе перакананыя, што тут нават не віна тых архітэктараў і гораданачальнікаў, бо трэба браць значна вышэй. Уладу, якая не шануе сваёй спадчыны, апроч як манкурцкай, хамскай назваць інакш нельга».

Малады гісторык выказаў меркаваньне тых аматараў гарадзенскай архітэктурнай спадчыны, якія спрабавалі абараніць дом пабудовы 1936 году. Тым часам намесьнік начальніка управы па ахове архітэктурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства культуры Ігар Чарняўскі так патлумачыў разбурэньне камяніцы:

(Чарняўскі:) «Ну, я скажу так: гэтае пытаньне было вынесенае на мэтадычную раду, тыя матэрыялы, якія нам прыслалі. Ну і рада прыняла рашэньне, што яна ня бачыць абгрунтаваньняў, фактараў, каб надаць гэтаму дому статус каштоўнасьці».

Зрэшты, як вынікае з наступнага тлумачэньня спадара Чарняўскага камяніца ў стылі канструктывізму ў любым разе ня мела шанцаў. Ігар Чарняўскі:

(Чарняўскі:) «Гэта не ўладаў матывацыя, гэта матывацыя Генэральнага пляну. Ёсьць Генэральны плян, які зацьверджаны ў 2003 годзе, і ідзе яго рэалізацыя».

Паводле спадара Чарняўскага, разбураная камяніца не ўваходзіла ў ахоўную зону гістарычнага цэнтру, дзе забудова знаходзіцця пад аховай дзяржавы, хаця стаяла зусім непадалёк ад яе мяжы. Гарадзенскі гісторык Янка Лялевіч, аднак, зазначае, што разбурэньні таксама працягваюцца і ў гістарычным цэнтры: зьнікаюць камяніцы ў старых дворыках, замест іх ставяць муляжы або пакідаюць пустку.

Фота- і відэахроніка разбурэньня

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць