Улада22

Алесь Міхалевіч ўзначаліў саюз «За мадэрнізацыю»

23 жніўня яго зарэгістравалі.

23 жніўня быў зарэгістраваны саюз «За мадэрнізацыю». Мэтай новай арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да сучасных формаў арганізацыі эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфер, а таксама падрыхтоўка беларускага грамадства да маючых адбыцца зменаў.

У раду аб’яднання ўвайшлі дырэктар прыватнага прадпрыемства Віктар Яўмеенка, эканаміст Аляксандр Лукашэвіч, філосаф Ігар Драко, навуковец Канстанцін Лукашоў, прадпрымальнік Аляксандр Лыкшын. На першым пасяджэнні рады быў абраны яго старшыня. Ім стаў палітык, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч.

Каментуючы сваё абранне лідэрам саюза «За мадэрнізацыю» і сам факт стварэння такога аб’яднання, Алесь Міхалевіч адзначыў: «Беларусь мае патрэбу ў экстранай мадэрнізацыі. Нам неабходна выйсці на іншы ўзровень адносін бізнэсу і ўлады, стымуляваць канкурэнцыю на ўнутраным рынку, рабіць стаўку на новыя тэхналогіі, прыцягваць інвестыцыі пад навукаёмістыя тэхналогіі і развіваць сферу паслуг. Гэта адзіны выхад з няпростага становішча, у якім апынулася эканоміка нашай краіны. Але для таго, каб адбыліся рэальныя змены ў эканоміцы, трэба мадэрнізаваць і беларускае грамадства. А гэта, у сваю чаргу, патрабуе рэфармавання сістэмы адукацыі, стымулявання асабістай ініцыятывы грамадзян, абароны правоў асобы, пэўнай дэцэнтралізацыі ўлады і павышэння ролі самакіравання».

Аб’яднанне будзе дзейнічаць на сталай аснове. Паводле Алеся Міхалевіча, саюз «За мадэрнізацыю» ў бліжэйшы час мае намер ініцыяваць шэраг праектаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч27

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч27

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць