Спорт

Беларусь згуляе з Італіяй

У дацкім Хернінгу прайшло лёсаванне параў плей-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых камандаў.

У плей-оф да фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых камандаў зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Георгі Кандрацьеў) сустрэнецца са зборнай Італіі.

Лёсаванне параў плей-оф прайшло сёння, 10 верасня, у дацкім Хернінгу.

Склад іншых шасці параў: Англія - Румынія, Нідэрланды - Украіна, Іспанія - Харватыя, Швейцарыя - Швецыя, Ісландыя - Шатландыя, Чэхія - Грэцыя.

Матчы плей-оф пройдуць 8 і 12 кастрычніка. Першы матч беларусы правядуць у гасцях.

***

У адборачным турніры зборная Беларусі заняла 2-е месца (следам за Шатландыяй) і дзякуючы лепшым паказчыкам, чым іншыя зборныя, што пазаймалі ў сваіх групах другія месцы, трапіла ў плей-оф.

Чэмпіянат Еўропы па футболе сярод моладзевых камандаў пройдзе з 12 па 25 чэрвеня 2011 года ў Даніі

ў гарадах Орхус, Ольбарг, Вібарг, Хернінг. Удзел у ім возьмуць восем камандаў, разбітыя на 2 групы.

У 2009 г. на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі зборная Беларусі (галоўны трэнер – с. п. Юры Курненін) заняла ў групе апошняе месца, згуляўшы адзін матч унічыю і прайграўшы ў дзвюх гульнях (у тым ліку Італіі - 1:2). На чэмпіянаце ў 2004 г. зборная, якой кіраваў Юры Пунтус, не змагла выйсці з групы, заняўшы 3-е месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць