Тэатр11

Майстар-клас для прафесіяналаў

У Музычным тэатры завяршыўся кастынг для мюзікла «Блакітная камея». Падзея цікавая і нават знакавая. Піша Юлія Андрэева.

У Музычным тэатры завяршыўся кастынг для мюзікла «Блакітная камея». Падзея цікавая і нават знакавая — адкрыты конкурс на ролі ў спектаклі. Піша Юлія Андрэева.

Звычайна акцёраў у нашых тэатрах прызначаюць без ніякага адбору, нават калі іх запрашаюць з іншых калектываў. Cітуацыя змянілася, калі ў Мінск дэсантавалася брыгада пастаноўшчыкаў «Блакітнай камеі». Ім дазволілі правесці вольны… ці хіба амаль вольны кастынг, прычым не ў якасці прыватнай антрэпрызы, а пад дахам акадэмічнага дзяржаўнага тэатра.

Па першым уражанні, такі адыход ад жорсткіх адміністратыўных правіл стаўся магчымы дзякуючы новаму, больш ліберальнаму кіраўніцтву — і ў Музычным тэатры, і ў Міністэрстве культуры. Аднак высветлілася, што прынцыповая дамоўленасць наконт пастаноўкі «Блакітнай камеі» была дасягнутая яшчэ пры старым кіраўніцтве.

Сам кастынг адбываўся, як у галівудскім кіно. Звыш 800 удзельнікаў, сярод якіх былі і прафесійныя акцёры, і студэнты, і нават кіроўца грузавіка. У адборачнай камісіі, апрача аўтара і прадзюсера «Блакітнай камеі» Кіма Брэйтбурга, была яго жонка Валерыя Брэйтбург (вядомая ў Маскве выкладчыца эстраднага вакалу), а таксама харэограф і рэжысёр Мікалай Андросаў.

Адбор праходзіў у рэпетыцыйнай зале Музычнага тэатра. Удзельнікаў запускалі ўнутр групамі па 8-10 чалавек. Танцоры найчасцей прыходзілі гуртам. Ім давалі выканаць падрыхтаваны нумар, а потым па чарзе ставілі ля балетнага станка і правяралі гнуткасць ставаў.

Спевакоў выстройвалі ў шарэнгу і адсейвалі паводле выгляду.
Тых, хто спадабаўся, праслухоўвалі паасобку. Спачатку прасілі заспяваць падрыхтаваны нумар, потым нешта прачытаць, ці паказаць пародыю, ці нават станчыць. Некаторым удзельнікам адразу адмаўлялі, але рабілі гэта вельмі далікатна, каб не пакрыўдзіць. Камусьці абяцалі патэлефанаваць. Папярэджвалі, што рэпетыцыі мюзікла будуць складаныя, а плаціць будуць па сціплых тэатральных расцэнках.

20 верасня на прэс-канферэнцыі абвясцілі вынікі. Прынамсі, мусілі абвясціць, бо Кім Брэйтбург усё яшчэ не ўпэўнены ў сваім выбары і адкрыты для новых прапаноў. Вядома толькі, што галоўную жаночую ролю будзе іграць Ірына Дарафеева, а таксама студэнтка 4-га курса Універсітэта культуры Кацярына Муратава і артыстка Музычнага тэатра Ілона Казакевіч.

Прычым вядома, што іграць прэм’еру будзе сп-ня Дарафеева, якая не мае якога-небудзь тэатральнага вопыту.

Пастаноўка фінансуецца ў значнай меры з дзяржаўнай кішэні. Задзейнічаныя таксама сродкі Музычнага тэатра (дзяржаўнай установы) і асабістыя сродкі Кіма Брэйтбурга. Ці будзе праект рэнтабельным, пакажа час. Але наконт рэнтабельнасці ёсць сур’ёзныя сумневы. Дагэтуль усе пастаноўкі мюзіклаў у Мінску былі стратнымі. Да таго ж, сам сюжэт з княжной Тараканавай, графам Арловым і царыцай Кацярынай для беларусаў чужы і наўрад ці прывабны. А выдаткі на шыкоўныя дэкарацыі і 200 гістарычных касцюмаў будуць вялізныя.

Што датычыцца іншых персанажаў, апрача княжны, дык выканаўца галоўнай мужчынскай ролі пакуль толькі адзін — Зміцер Якубовіч. Нібыта ёсць яшчэ двое, але іх імёны Кім Брэйтбург не называе. Наадварот, падкрэслівае, што да 5 лістапада можна звяртацца ў тэатр з прапановай сваіх паслуг. І, думаецца, гэта вельмі добры шанец для беларускіх артыстаў. Кім Брэйтбург і яго каманда — гэта прафесіяналы, якія валодаюць тэхналогіяй пастаноўкі мюзіклаў, і сам пастановачны працэс — свайго роду майстар-клас. Не варта ўпускаць такую магчымасць. Бо толькі праз вывучэнне чужога можна вырасціць сваё.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць