Спорт99

Арамнаў пракурыў Алімпіяду

Найвялікшы допінгавы скандал у гісторыі беларускага спорту.

21 верасня Дысцыплінарная камісія федэрацыі цяжкай атлетыкі разглядала справы трох беларускіх спартоўцаў. Усе яны былі злоўленыя на ўжыванні забароненых прэпаратаў падчас красавіцкага чэмпіянату Еўропы ў Мінску.

Мікалай Чэрняк быў бронзавым прызёрам таго першынства. У ягонай крыві ў антыдопінгавым агенцтве знайшлі прэпарат правірон. Гэты сродак прымяняецца перад спаборнцтвамі для павышэння жорсткасці мускулатуры. Ён часта прымяняецца акцёрамі ці спевакамі перад здымкамі, каб падкрэсліць мускулатуру.

Па гэтым выпадку беларусы не змаглі нават апраўдвацца. Вердыкт — 4 гады дыскваліфікацыі.

Яшчэ адна бронзавая медалістка кантынентальнага чэмпіянату Шэмшат Туляева трапілася на ўжыванні кленбутэролу. Часта ён выкарыстоўваецца для спальвання тлушчу. Для цяжкаатлетаў гэта вельмі актуальна перад спаборніцтвамі.

Шэмшат настойвала на тым, што прэпарат яна атрымала ў кроплях ад прастуды. Але не дапамагло дзяўчына атрымала максімальную дыскваліфікацыю — 4 гады.

Туляева родам з Туркменістану, але як спартсменка склалася ўжо ў Беларусі.

Самы дзіўны выпадак быў з алімпійскім чэмпіёнам Андрэем Арамнавым. Ён пагарэў нават не злоўжыванні допінгу, а на тым, што паліў марыхуану.

У прынцыпе, паленне гэтага наркотыку забаронена толькі падчас спаборніцтваў. І беларускі бок настойваў на тым, што Арамнаў ужываў марыхуану задоўга да стартаў. Камісія магла абмежавацца толькі папярэджаннем, але вынесла ці не самае суровае ў дадзеным выпадку пакаранне — шэсць месяцаў дыскваліфікацыі.

А гэта значыць, што Арамнаў прапусціць Алімпіяду ў Лондане. Бо ўсім цяжкаатлетам, якія атрымліваюць паўгадавую ці больш дыскваліфікацыю забаронены ўдзел у Гульнях. Канечне, беларусы будуць аспрэчваць гэтае рашэнне, але невядома, ці прынясе гэта вынік.

Андрэй Арамнаў — чалавек складанага характару. Маючы фантастычны прыродны талент, Арамнаў робіць усё магчымае, каб яго разбазарыць. Колькі разоў яго ўжо лавілі п’яным за стырном машыны. Цяпер вось новы скандал з марыхуанай.

Такіх спартоўцаў складанага лёсу вельмі любяць заўзятары. Можна ўзгадаць хаця б футбаліста Аляксандра Пракапенку. Зрэшты, у Арамнава яшчэ ёсць час, каб рэалізаваць свой грандыёзны патэнцыял.

Каментары9

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць