Спорт

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларусы заваявалі пяць медалёў

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які завяршыўся ў Турцыі 26 верасня, беларускія спартсмены заваявалі пяць медалёў — залаты, два сярэбраныя і два бронзавыя.

У жаночай вагавой катэгорыі да 58 кг Анастасія Новікава атрымала малы сярэбраны медаль у рыўку, малы бронзавы ў штуршку і сярэбраны ў суме дваябор’я. У мужчын у катэгорыі да 85 кг Сяргей Лагун заваяваў «золата» ў штуршку і «бронзу» ў суме дваябор’я (у рыўку ён быў шостым).

Найбольшая колькасць узнагарод, у тым ліку залатых, у штангістаў Кітая (14 залатых, 12 сярэбраных, 6 бронзавых). У першай пяцёрцы па якасці медалёў таксама Расія (9, 8, 8), Казахстан (5, 0, 1), Турцыя (4, 7, 4) і КНДР (3, 4, 3). Беларусь — на восьмым месцы пасля Арменіі і Польшчы (па 3, 1, 3).

У заліку па «вялікіх» медалях перамог Кітай (4, 5, 2), за якім ідуць Расія (3, 3, 2), Казахстан, Польшча (па 2, 0, 0), Турцыя (1, 3, 2), КНДР (1, 0, 2), Арменія (1, 0, 1), Іран (1, 0, 0), Беларусь, Румынія, Украіна (па 0, 1, 1), Германія (0, 1, 0), Дамініканская Рэспубліка, Егіпет і Паўднёвая Карэя (па 0, 0, 1).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі2

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць