Культура22

Сяргей Патаранскі прэзэнтуе кнігу паэзіі «Сэрца Бога – Беларусь»

20 кастрычніка на Сядзібе БНФ мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі вершаў Сяргея Патаранскага «Сэрца Бога – Беларусь».

20 кастрычніка на Сядзібе БНФ (вул.Машэрава, 8) мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі вершаў Сяргея Патаранскага «Сэрца Бога – Беларусь».

Сяргей Патаранскі нарадзіўся ў 1976 г. у Менску, вучыўся ў мастацкай школе-каледжы №26, затым у Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе пазьней выкладаў творчую спэцыялізацыю ў кірунку літаратурнай і тэатральнай работы. Пасьля ліцэю вучыўся на журфаку БДУ, затым у Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Сяргей Патаранскі – прафэсійны рэжысэр, займаецца публіцыстыкай, прозай, перакладае з лаціны, ангельскай, польскай, расейскай, украінскай моваў, але найбольш знаны як паэт.

Сяргей Патаранскі сябе прылічае да пакаленьня «нацыянальных інтэлектуалаў Беларусі (канца 90-х гг. – пачатку ХІХ ст.). У інтэрвію Белапану паэт заявіў наступнае: «Кніга адкрывае мой сур’ёзны паэтычны праект Belarusing, які ўвасабляе ўсю духоўную прастору Беларусі ў шырокім сэнсе. Гэта кніга ёсьць справаздачай некаторых маіх найлепшых набыткаў у кірунку грамадзка-філязофскай паэзіі. У кнігу ўвайшло маё паэтычнае разуменьне гісторыі Беларусі, Беларусі як этнасу, і, безумоўна, адносінаў чалавека да Бога. Увасабленьне беларускай духоўнасьці – гэта асноўная задача маёй кнігі».

Паводле словаў Патаранскага, палова кнігі была скарочная рэдактарам Міхасём Тычынам з прычынаў паліткарэктнасьці. Камэнтуе паэт: «Можа быць, і Смаленск для кагосьці небеларускі горад, але для мяне гэта адна з гістарычных беларускіх сталіцаў. Можа быць, для кагосьці Вільня – гэта аб’ектам палітычнага і духоўнага гандлю, але для мяне гэта сталіца Беларусі. Мае выказваньні маюць адыёзны характар, але я заўжды імкнуўся да поўнай праўды і свае задачы бачу, як адкрыцьцё духоўна-гістарычнага кантэксту для сучасных і будучых пакаленьняў Беларусі».

Удзел бяруць паэтка і бардэса Валерыя Кустава, паэты Алесь Сьпіцын, Наталя Кучмель, Галіна Дубянецкая.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч27

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч27

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць