Улада44

1 кастрычніка Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў, паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Паводле яго слоў, зараз у Мінску знаходзіцца больш за сотню журналістаў з Расіі. «Яны прадстаўляюць выданні каля 60 расійскіх рэгіёнаў, частка з іх прадстаўляе федэральныя расійскія СМІ, яшчэ частка — СМІ Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі», — сказаў Лёгкі.

Паводле інфармацыі кіраўніка прэс-службы, журналісты прыбылі ў Беларусь 28 верасня і ўжо паспелі наведаць авіябазу ў Мачулішчах, азнаёміцца з сельскагаспадарчым прадпрыемствам у Мінскай вобласці, наведаць гістарычныя аб’екты ў Нясвіжы. «Сёння яны наведваюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы ў Мінску. Праграма візіту вельмі насычаная», — адзначыў Лёгкі.

Ён паведаміў, што гэта самы масавы «дэсант» расійскіх журналістаў у Беларусь. «За восем гадоў гісторыі прэс-тураў расійскіх журналістаў у нашу краіну такой колькасці расійскіх прадстаўнікоў СМІ ў нас не было. Было па 70–80 чалавек, але не 100. Гэта сведчыць аб вялікім інтарэсе расійскіх выданняў да нашай краіны», — сказаў Лёгкі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя2

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»7

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць