Янукевіч сустрэўся з міністрам Більтам і прэм’ерам Кубілюсам
З 15 па 17 кастрычніка старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч знаходзіўся з візітам у Швецыі на запрашэнне міністра замежных справаў Швецыі Карла Більта.
15 кастрычніка адбыліся сустрэчы ў міністэрстве замежных справаў Швецыі.
16 кастрычніка пачалася канферэнцыя «Мадэрнізацыя і еўрапейская інтэграцыя ў межах праграмы Усходняга партнёрства», у межах якой ужо адбыліся сустрэчы Аляксея Янукевіча з міністрам замежных справаў Швецыі Карлам Більтам і прэм’ерам Літвы Андрыюсам Кубілюсам.
Каментары