Свет

Вызначыўся будучы кіраўнік Кітая

Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінь атрымаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі.

Гэтае прызначэнне многія назіральнікі лічаць узмацненнем яго напаўафіцыйнага статусу пераемніка цяперашняга кіраўніка партыі і дзяржавы Ху Цзіньтаа.

Прызначэнне адбылося ў апошні дзень штогадовага пленума кампартыі.

Ху Цзіньтаа мусіць хуткім часе сысці на пенсію: з пасады кіраўніка партыі ён сыдзе ў 2012 годзе, а кіраванне дзяржавай пакіне ў 2013-м.

Сі Цзіньпінь цяпер паўтарае кар’еру Ху Цзіньтаа, які, перад тым як стаць на чале дзяржавы, таксама быў прызначаны ў Цэнтральную вайсковую камісію. Рашэнне павысіць Сі Цзіньпіня прыняў Цэнтральны камітэт КПК, які складаецца з прыкладна 200 кіраўнікоў.

Сі Цзіньпіню 57 гадоў, ён будзе працаваць пад кіраўніцтвам Ху Цзіньтаа, які цяпер узначальвае камісію.

Гэты найвышэйшы орган вайсковага кіравання адказвае за Народна-вызваленчую армію Кітая, дзе служыць каля 2,3 млн салдат і афіцэраў.
Прызначэнне ў Цэнтральную вайсковую камісію разам з працягам працы ва ўрадзе ўспрымаецца як падрыхтоўка службовай асобы да найвышэйшай пасады.

Кітайская кампартыя імкнецца загадзя прапрацоўваць пытанні выбару і прасоўвання кандыдата на пасаду кіраўніка партыі і дзяржавы, каб выключыць суперніцтва і барацьбу за ўладу паміж буйнымі фігурамі.

Сі Цзіньпінь стаў чальцом Пастаяннага камітэта Палітбюро ў 2007, а на наступны год атрымаў пасаду намесніка старшыні КНР. Сем з дзевяці дзейных чальцоў Пастаяннага камітэта ў 2012 мусяць сысці на пенсію, бо да гэтага часу яны ўжо адпрацуюць па два тэрміны. Такім чынам, у складзе Пастаяннага камітэта застануцца Сі Цзіньпінь і Лі Кэцянь. Сі Цзіньпінь — сын Сі Чжунсюня, аднаго з заснавальнікаў КПК. Таму кар’ера Сі збольшага абумоўлена яго сваяцтвам.

Ён вядомы як абаронца прыватнай ініцыятывы і змагар супраць карупцыі. Яго жонка — вядомая спявачка Пэн Ліюань.

На сустрэчы, дзе было вырашана пытанне аб прызначэнні Сі Цзіньпіня, абмяркоўваліся таксама планы развіцця краіны на наступную пяцігодку. Замест забяспечання высокіх тэмпаў эканамічнага росту кіраўнікі Кітая засяродзіліся на скарачэнні разрыву паміж беднымі і багатымі, а таксама розніцы ва ўзроўні эканамічнага развіцця прыбярэжных і ўнутраных правінцый.

Яны таксама хочуць заняцца палітычнымі рэформамі, якія будуць пакліканыя зберагчы эканоміку ад прабуксоўкі.

Усё больш востра паўстае і пытанне правоў чалавека. За некалькі дзён да пленума 23 старэйшыны КПК накіравалі ліст, у якім заклікалі зняць абмежаванні, якія накладаюцца на свабоду слова. Каля 100 актывістаў падпісалі таксама петыцыю аб вызваленні з турмы Лю Сяоба, змагара за правы чалавека, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Ды і прэм’ер-міністр Вэнь Цзябаа нядаўна заявіў, што заклікам да дэмакратыі і свабоды ў Кітаі больш не будуць супрацівіцца.

Хоць гэтая яго заява была перададзеная CNN, кітайскія СМІ не сталі рэтрансляваць яго для ўласнай аўдыторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў15

Маці прапагандыста Ігара Тура Лукашэнка даў медаль Францыска Скарыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць