Усяго патроху

Прагноз надвор’я на 10–12 лістапада

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі па заходняй палове моцныя дажджы. Ноччу на значнай частцы тэрыторыі туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–9°С, па ўсходзе плюс 10–12°С,

днём ад плюс 7°С па паўночным захадзе, да плюс 17°С на паўднёвым усходзе.

У Мінску 10 лістапада воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём часам дождж. Ноччу туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 11–13°С.

У наступныя двое сутак, 11–12 лістапада, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 11-га на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–8°С, днём плюс 5–12°С.

12 лістапада ноччу месцамі кароткачасовыя дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём у заходніх раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, днём плюс 4–11°С.

У Мінску 11 лістапада воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–6°С, днём плюс 7–9°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot7

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве19

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла5

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць