Улада1111

Валер Карбалевіч стварыў палітычны партрэт Лукашэнкі

Днямі ў маскоўскім выдавецтве «Партызан» свет пабачыла кніга «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт».

Днямі ў маскоўскім выдавецтве «Партызан» свет пабачыла кніга «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт». Яе аўтар вядомы беларускі палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч.

На 720 старонках аўтар спрабаваў даследаваць феномен Лукашэнкі, як гэтаму чалавеку на працягу такога вялікага часу атрымліваецца заставацца ва ўладзе, як адбывалася фарміраванне гэтай сістэмы.

Можна сказаць, што гэта толькі трэцяя падобная кніга. Раней партрэт Лукашэнкі спрабавалі стварыць Святлана Калінкіна і Павел Шарамет «Выпадковы прэзідэнт», а таксама Аляксандр Фядута «Аляксандр Лукашэнка. Палітычная біяграфія». Тым не менш, можна гаварыць, што кніга Карбалевіча больш узважаная і менш суб’ектыўная за папярэднія.

У Валерыя Карбалевіча няма нейкіх асабістых рахункаў з кіраўніком дзяржавы, таму і да працы ён прыступаў не ў парыве эмоцыяў, а як сур’ёзны даследчык.

Прэзентацыя кнігі адбылася 11 лістапада. На яе прыйшло дастаткова вядомых людзей — Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, Стэфан Эрыксан, Аляксандр Класкоўскі, Валянцін Акудовіч.

У сваёй невялікай прамове Карбалевіч паспрабаваў адказаць на тыя пытанні, што задаваліся ў кнізе. Напрыклад, калі сыдзе Аляксандр Лукашэнка?

«Ён не можа сысці. Так называецца апошні раздзел гэтай кнігі, — кажа аўтар. Ён з’яўляецца не толькі стваральнікам, але і закладнікам той сістэмы, якую стварыў. Гэтая сістэма можа існаваць толькі пакуль ён сам ва ўладзе. Калі вырваць гэты элемент, то і сістэма разваліцца. Я лічу неабгрунтаваныя тыя сцверджанні, што за Лукашэнка можа прыйсці яшчэ горшы прэзідэнт».

Аналітык Аляксандр Класкоўскі, які

назваў кнігу «жорсткай, суровай, але абгрунтаванай»,
не пагадзіўся тут з аўтарам. На ягоную думку, нельга спадзявацца, што сістэма так хутка знікне, бо за ёй стаяць і звычайныя людзі. Кнігу Класкоўскі параіў уважліва вывучаць, каб «хімеры аўтакратыі не паўсталі зноў».

Валеры Карбалевіч падкрэслівае, што не верыць у магчымасць пераемніка, ці добраахвотнай здачы ўлады. «Ён будзе кіраваць краінай, пакуль у яго ёсць сілы. Мяркуючы па ўсім, ягоная палітычная біяграфія не канчаецца. Таму гэта кніга не толькі пра мінулае, але і пра будучыню», — такі неаптымістычны прагноз ад Карбалевіча.

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, які прачытаў кнігу яшчэ вясной, на гэта з смехам сказаў. «Ну, дзякуй, Карбалевіч!». Тым не менш, лідар кампаніі «Гавары праўду» выказаў рэспект аўтару за праробленую працу.

«У кнізе, як у празрыстых скрынях, бачныя ўсе тыя працэсы, што адбываліся ў нашым грамадстве», — сказаў У.Някляеў.

На думку Карбалевіча, 16 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі дазволілі лепш зразумець беларускае грамадства. «Ён змог выклікаць не самыя лепшыя рысы характару беларусаў і па‑майстэрску граць на іх», — кажа стваральнік.

Кніга выйшла ў выдавецтве Паўла Шарамета, у Беларусі ўсе пабаяліся яе друкаваць. Відавочна, што не стане яна і на паліцы цэнтральных кнігарняў. Але ў тым, што попыт займее, то сумнявацца не даводзіцца.

Дарэчы, кніга на дзве траціны прафінансаваная самім аўтарам. Дарэчы, філосаф Валянцін Акудовіч выказаў, як падаецца слушную крытычную заўвагу, што да назвы, бо яна фактычна дублюе фядутаўскую.

Зрэшты, амаль усе пазычылі аўтару напісаць яшчэ адну кнігу, але ўжо пра наступнага прэзідэнта Беларусі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць