Культура

Тыдзень дзіцячага «Еўрабачання-2010» адкрываецца ў Мінску

У сталіцу Беларусі прыбылі практычна ўсе дэлегацыі.

Еўратыдзень міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2010» адкрываецца сёння ў Мінску. У Мінск 14 лістапада прыбылі практычна ўсе дэлегацыі, а таксама ўдзельнік Беларусі на дзіцячым песенным конкурсе «Еўрабачанне-2010» Данііл Казлоў. А сёння запланаваны запіс візітак удзельнікаў і цырымонія адкрыцця еўратыдня песеннага конкурсу ў Мінску.

Тры часовыя аўтобусныя маршруты — ад гасцініц «Мінск» і «Вікторыя» да «Мінск-Арэны» і Палаца Рэспублікі пачнуць працаваць 15 лістапада. Аўтобусы з сімволікай дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне» (так званыя шатлы) будуць перавозіць удзельнікаў, гасцей сталіцы і журналістаў.

Прадумана і пытанне дастаўкі гледачоў на канцэрты рэпетыцый і фінальнае шоу. Гледачы змогуць дабрацца туды без праблем, паколькі гарадскія ўлады павялічаць колькасць транспарту ў напрамку «Мінск-Арэны».

Апошнія штрыхі па падрыхтоўцы конкурснай пляцоўкі «Еўрабачання-2010» у «Мінск-Арэне» наносяць беларускія і шведскія спецыялісты. Мантаж гэтай складанай сцэны доўжыўся некалькі тыдняў. Пляцоўку трэба было зрабіць адначасова грандыёзнай, бяспечнай і святочнай, каб кожны ўдзельнік адчуў сябе зоркай. Плошча галоўнай сцэны, на якой будуць выступаць канкурсанты з 14 краін, усяго 9 метраў. Лейтматывам сцэнічнага афармлення стануць два 11-метровыя збудаванні, падобныя на крылы. «Крылатая» сцэна будзе не адзіная — на меншым пастаменце будуць працаваць вядучыя конкурсу — Дзяніс Кур’ян і Лейла Ісмаілава. Яшчэ адзін круг стане пляцоўкай для падтанцоўкі, адкуль канкурсанты змогуць прайсці ў так званы зялёны пакой — грын-рум — для чакання выніку.

Сцэна дзіцячага «Еўрабачання-2010» аформлена ў блакітных танах, як і лагатып конкурсу, астатнія колеры вясёлкі будуць прысутнічаць у выглядзе колеравага афармлення. Сцэна ў «Мінск-Арэне» ўражвае прастатой і вытанчанасцю. Але іншага рашэння для такой велізарнай пляцоўкі, як «Арэна», немагчыма было прыдумаць.

Як паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, кошт сцэны — паўмільёна долараў.

Гэта не рэкордная сума для абсталявання такога класа. І гледачы павінны ацаніць шоу-эфект — для гэтага ў «Мінск-Арэне» не будзе спецыяльнага партэра, замест яго танцпадлога на тысячу чалавек. Астатнія 14 тыс. гледачоў зоймуць свае месцы на трыбунах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец8

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец8

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць