Улада

Выступы кандыдатаў у прэзідэнты па ТВ і радыё — з 22 лістапада па 3 снежня

Выступленні кандыдатаў у прэзідэнты прагучаць у тэле- і радыёэфіры з 22 лістапада па 3 снежня. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі наглядальнікамі БДІПЧ АБСЕ.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай,

пасля рэгістрацыі кандыдатаў адбудзецца жараб’ёўка, у час якой будзе вызначана, калі выступіць кожны з кандыдатаў.

Старшыня ЦВК падкрэсліла, што ў ходзе гэтай выбарчай кампаніі Нацыянальная тэлерадыёкампанія змагла прадаставіць кандыдатам лепшы эфірны час. Так, іх выступленні ў тэлеэфіры будуць паказаны з 19.00 да 20.00 у рабочыя дні — менавіта тады, калі большасць выбаршчыкаў, вярнуўшыся дадому пасля работы, уключаюць тэлевізар.

У радыёэфіры кандыдаты выступяць з 6.00 да 07.10 — у той перыяд, калі большасць людзей слухаюць радыё дома на кухні перад адыходам на работу. Лідзія Ярмошына лічыць, што выбраныя цяпер прамежкі часу больш зручныя ў параўнанні з 2006 годам, калі кандыдаты выступалі з 8.00 да 9.00 па радыё і з 18.00 да 19.00 у тэлеэфіры.

Старшыня ЦВК нагадала, што ў бягучым годзе ў Беларусі ўпершыню прадугледжана магчымасць удзелу кандыдатаў у тэледэбатах. Адказваючы на пытаннеаб магчымым змяненні фармату тэледэбатаў і іх паказе ў прамым эфіры, а не ў запісе, як планавалася, Лідзія Ярмошына сказала, што гэта пытанне цяпер абмяркоўваецца з прадстаўнікамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі,

і да 26 лістапада (апошняга тэрміну падачы заяў кандыдатамі на ўдзел у тэледэбатах) «усе арганізацыйныя пытанні будуць вырашаны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес53

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес53

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць