Эканоміка

«Юнімілк» атрымаў доступ да пяці беларускіх заводаў

Галоўны расійскі вытворца малочнай прадукцыі і дзіцячага харчавання «Юнімілк» працягвае актыўна развіваць бізнэс у Беларусі. Услед за стварэннем сумесных прадпрыемстваў у Шклове і Пружанах расійскія малочнікі маюць намер наладзіць вытворчасць у Слуцку і Высокім.

Нагадаем, што «Юнімілку» з III квартала 2009 года ў Беларусі належаць кантрольныя пакеты акцый (51%) у СТАА «Юнімілк Шклоў» і СТАА «Юнімілк Пружаны». Партнёрамі расійскай кампаніі сталі Шклоўскі масларобны завод і Пружанскі малочны камбінат, а таксама мясцовыя вытворцы сыравіны. Прадпрыемствы на 99% з’яўляюцца экспарцёрамі.

На Беларускім інвестфоруме ў Франкфурце-на-Майне «Юнімілк» падпісаў інвестыцыйнае пагадненне з Мінскім аблвыканкамам аб стварэнні экспартаарыентаванага кластара па вытворчасці сыроў і малочных кансерваў на базе ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і актываў ААТ «Слуцкі піваварны завод», гаворыцца ў паведамленні «Юнімілк «.

Агульны аб’ём інвестыцый у праект складзе каля 80 млн еўра ў перыяд да 2017 года. Структура і кошт пагаднення будуць раскрытыя па меры дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам, паведамілі ў кампаніі.

Мадэрнізаваныя магутнасці сыраробнага камбіната дазволяць выпускаць да 37 тыс. тон сыру. Каля 90% вырабленай прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт у краіны СНД.

Дзіцячыя сокі засталіся ў цені

Аднак калі пра гэтыя праекты было заяўлена даволі гучна, то набыццё «Юнімілк» завода ў невялікім гарадку на Брэстчыне суправаджалі толькі чуткі. Выявілася, што ў канцы верасня расійская кампанія стала ўладальнікам ЗТАА «ВыСокавае» (г. Высокае, Камянецкі раён), выкупіўшы ў нямецкай кампаніі Leahg Holding 100% у статутным капітале прадпрыемства. Суму пагаднення ў «Юнімілк» не агучваюць.

Варта адзначыць, што летам 2008 года Deutsche Welle, паведамляючы аб прыходзе нямецкага інвестара на Брэстчыну, ацаніла інвестпраект ў 10 млн еўра.

Акрамя таго, было выказана меркаванне, што нямецкая кампанія разлічвала атрымаць ва ўласнасць пяць гектараў зямлі, на якіх размяшчаўся збанкрутавалы Высокаўскі кансервавы завод. Аднак потым ударыў крызіс, і ўжо нямецкія партнёры пачалі шукаць пакупніка для прадпрыемства.

Разам з тым прэс-сакратар «Юнімілк» Яўгенія Лампадава заявіла, што «з другой паловы 2011 года мы пачнем на заводзе ў Высокім вытворчасць дзіцячых сокаў пад уласнай маркай «Цёма», а таксама пад брэндамі Disney і «Смяшарыкі «. Інвестыцыі ў рэканструкцыю прадпрыемства складуць каля 7 млн еўра. Запланаваныя аб’ёмы вытворчасці — 3000–5000 т сокаў у месяц. 100% выпусканай прадукцыі інвестар разлічвае пастаўляць на экспарт.

Праз дэфіцыт магутнасцяў у Расіі «Юнімілк» размяшчае заказы па вытворчасці соку на іншых заводах. Таму ў расійскай кампаніі чакаюць, што «завод у Беларусі гарантавана забяспечыць запатрабаванне ў сокавай прадукцыі; да таго ж рынак дзіцячага харчавання высокарэнтабельны і перспектыўны».

«Юнімілк» дапамаглі «вайна» і Danone

Актыўнасць «Юнімілк» на беларускім рынку эксперты звязваюць з дзвюма прычынамі.

Першая — адгалоскі «малочнай вайны», міравым развязаннем якой, па наяўнай інфармацыі, стаў доступ расійскіх кампаніяў на беларускі рынак.
Другую важкую падставу звязваюць з умацаваннем пазіцый самога «Юнімілка» пасля падпісанага летам 2010 года з французскім канцэрнам Danone пагаднення па зліцці малочнага бізнэсу ў Расіі і СНД. Французскі гігант даўно праяўляў цікавасць да Беларусі, але ў выніку вырашыў рэалізоўваць сваю стратэгію разам з «Юнімілк». Таму СП у Беларусі дэ-факта перайшлі ў аператыўнае кіраванне аб’яднанай кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць