Лёлік Ушкін. Левым вокам

Факультэт канструктыўнай апазыцыі

Скандальныя заявы Нісьцюка выклікалі хаос у башцы: дык хто цяпер у нас галоўны апазыцыянэр у законе? Ці ня час дзяржаве навесьці парадак у гэтай сфэры? Піша Лёлік Ушкін.

Скандальныя заявы Нісьцюка выклікалі хаос у башцы: дык хто цяпер у нас галоўны апазыцыянэр у законе? Ці ня час дзяржаве навесьці парадак у гэтай сфэры? Піша Лёлік Ушкін.

Думаю, найлепшым варыянтам рашэньня праблемы будзе стварэньне ў БДУ факультэту канструктыўнай апазыцыі, выпускнікі якога маглі б атрымліваць дыплёмы і разьмяркоўвацца ў адпаведнасьці з прыбамбасамі палітычнай каньюнктуры. Працэдура разьмеркаваньня можа выглядаць наступным чынам.

Прафэсар: Наступны! Вы хто ў нас?

Студэнт: Абрамаў.

Прадстаўнік Адміністрацыі: Абрамаў, Абрамаў... Знаёмае прозьвішча. А ці вы ня родзіч?..

Студэнт: Так, я ейны далёкі кузэн па бацькаўскай лініі. У нас працоўная дынастыя. Цётка была канструктыўным апазыцыянэрам, мой бацька, брат мой таксама, а цяпер вось я. Ёсьць такая прафэсія – аказваць дзяржаве кампэтэнтную дапамогу шляхам прапаноў больш эфэктыўных у параўнаньні з наяўнымі сродкамі абароны грамадзкіх інтарэсаў.

Прадстаўнік Адміністрацыі: А якая была тэма дыплёмнай працы?

Студэнт: «Сустрэча Праляскоўскага з пастарам «Новага жыцьця» як адзнака адпаведнасьці палаты прадстаўнікоў крытэрам сяброўства ў ПАРЭ».

Прадстаўнік Адміністрацыі: Цудоўна! Ну, што ж, радзіме патрэбныя маладыя спэцыялісты. Разьмяркоўваем вас у Вярхоўны Савет, дэпутатам ад канструктыўнай апазыцыі. Абірацца будзеце ў Серабранцы. Паклічце наступнага.

Другі студэнт: Добры дзень, мяне зваць Аляксандра Шклоўская-Канструктыўная.

Прадстаўнік Адміністрацыі: (Гледзячы ў паперы.) Не разумею. Тут напісана, што вы паступалі да нас як Рыгор Адграбайла, а цяпер перада мной нейкая, выбачайце, жанчына.

Другі студэнт: Я проста памяняў гендэр. Думаю, гэта павялічыць мае шанцы трапіць у ППНС. У адпаведнасьці з заўвагай кіраўніка дзяржавы аб тым, што ў парлямэнце павінна быць болей жанчын.

Прадстаўнік Адміністрацыі: Абсалютна правільна, таксама як і ў мясцовых падліковых камісіях. Таму мы разьмяркоўваем вас у хойніцкую філію Сацыяльна-спартовае партыі, якая задзьвіне вас у камісію. Гэта, паверце, вельмі адказны і пэрспэктыўны напрамак працы.

Другі студэнт: Я магу зноў стаць мужыком і паспрабаваць з эсдэкамі...

Прафэсар: (Сувора.) Наступны, калі ласка!

Трэці студэнт: Добры дзень.

Прафэсар: А, гэта ты, Васечкін, заходзь!

Трэці студэнт: У мяне тут такая тэма: я не магу быць разьмеркаваны, бо ў мяне – апчхі! – выяўлены птушыны грып, мая жонка цяжарная, а я дэбіл – вось даведка ад псыхіятра.

Прафэсар: Што?! Ды я цябе за такое разьмяркую ў Малое Сітна на два гады палітзэкам! Будзеш канструктыўным апазыцыянэрам на фоне Севярынца! У нас, дарэчы, акурат ёсьць адпаведны запыт.

Прадстаўнік Адміністрацыі: Пачакайце, пачакайце! Гэта ж проста вулькан фантазіі! Васечкін, застаесься ў Менску ў якасьці сябра Грамады. Заданьне – напісаць прагон пра тое, што ў краіне наступіла палітычная адліга. Аб гэтым сьведчыць такі факт: Праляскоўскі амаль сустрэўся зь Вячоркам, праехаўшы ў сваім «мэрсе» на невялікай хуткасьці ў трох мэтрах ад Сядзібы Фронту. Хіба гэта не працягнутая рука з заклікам да дыялёгу? Апазыцыянэрам час вызнаць, што яны маргіналы-грантаеды, і шукаць канструктыў на базе прызнаньня палітычнага генія бацькі. Зразумеў?

Трэці студэнт: А хіба тое, што паплечнікам Зьмітра Дашкевіча дазволілі стаяць ля будынку Дому правасудзьдзя, – не адзнака ня бачанай ніколі хвалі лібэралізму?

Прафэсар: Адразу відаць нашага выпускніка – кваліфікаванага канструктыўнага апазыцыянэра!

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства30

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць