Прэтэнзій да кіроўцы пакуль няма.
Днём 28 лістапада кіроўца Citroën Xantia не даў рады кіраванню на2-м Прылуцкім завулку (раён сумнавядомага ізалятара на Акрэсціна) і ўрэзаўся ў мур.
У ДАІ Маскоўскага раёна нам расказалі, якім чынам адбылася аварыя: «Праблема была з аўтамабілем — кіроўца «Cітраена» страціў кіраванне, і машыну вынесла да сцяны. Кіроўца быў абсалютна цвярозы.
— А чаму аўтамабіль на здымках амаль не пашкоджаны?
— Рэч у тым, што у сцяны была слабая кладка — аўтамабіль не разбіў яе ўшчэнт, хутчэй цэгла проста пасыпалася пасля сутыкнення. Сцяна сама сабою не вельмі трывалая. Пакуль прэтэнзій да кіроўцы няма. Цяпер ва ўсім будзе разбірацца страхавая кампанія».
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары