Улада2929

АНТ рыхтуе народ, што за Лукашэнку напішуць 73%

А нікому з апазіцыянераў — больш за два.

А нікому з апазіцыянераў — больш за два.

Учора ўвечары на тэлеканале АНТ падчас перадачы «Контуры» прапаноўвалася ўзяць удзел у інтэрактыўным галасаванні «За каго вы будзеце галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах?» Ніякай сістэмы кантролю за вынікамі няма. Фактычна, ва ўсіх гэтых тэлеапытаннях аўтары праграмы могуць ставіць любыя лічбы.

У гэтым сэнсе цікава, якія вынікі прэзентаваў лукашэнкаўскі тэлеканал. За дзейснага кіраўніка дзяржавы

за гадзіну эфіру нібыта прагаласавала 83 тысячы гледачоў, што складае 73,2%.

Другім у рэйтынгу АНТ апынуўся каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. За яго быццам бы прагаласавала 1444 чалавекі, што складае 1,3%.

Цікава, што на трэцім месцы нечакана апынуўся Рыгор Кастусёў. Можа гэта ў сувязі з тым, што Лукашэнка назваў яго самым сумленным сярод кандыдатаў. Кастусёў меў — 1,06%.

Зусім крышачку ад прадстаўніка БНФ адстаў вылучэнец АГП. У Яраслава Раманчука на АНТ — 1,04%.

А Уладзімір Някляеў толькі пяты. За яго прагаласавала тысяча чалавек — 0,89%.

Далей размясціліся: Віталь Рымашэўскі — 0,74%, Віктар Цярэшчанка — 0,63%, Мікалай Статкевіч — 0,56%, Алесь Міхалевіч — 0,45%, Дзмітрый Ус — 0,3%.

Цікава, што супраць усіх амаль 20%.

Дарэчы, прыкладна такія самыя лічбы называюць і праўрадавыя прапагандысты.

Яшчэ цікава, што менавіта тэлеканал АНТ замовіў экзіт-полы ва ўкраінскай кампаніі ТНС.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць