Культура55

Адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля Нацыянальнай бібліятэцы

У Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) 15 снежня адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля НББ і найбуйнейшым бібліятэкам краіны.

Дырэктар выдавецтва Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы іерэй Яўген Лабынько перадаў благаславенне на цырымонію ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Айцец Яўген выказаў задавальненне тым, што Евангелле (Благая вестка) зноў аб’ядноўвае людзей, бо ў падрыхтоўцы кнігі разам з выдавецтвам бралі ўдзел НББ і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Ён зазначыў, што выпуск факсіміле з’яўляецца другім пасля аднаўлення Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай крокам у праекце «Вяртанне святыняў». «Гэта патрэбна нам, каб мы памяталі свае хрысціянскія гісторыю, карані і продкаў», — сказаў айцец Яўген.

Паводле слоў старшыні РГА «Бацькі і настаўнікі за адраджэнне праваслаўнай адукацыі» Уладзіміра Грозава, беларуская сям’я павінна расці, мацнець і прымнажацца. Ён мяркуе, што дэмаграфічнае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё краіны магчымае толькі пры наяўнасці духоўнага сцягу, якім і з’яўляецца Слуцкае Евангелле.

На працягу месяца праз абласныя бібліятэкі фаліянт будзе перададзены ва ўсе раённыя бібліятэкі краіны і кніжныя зборы беларускіх ВНУ.

Дырэктар НББ Раман Матульскі назваў факсіміле Слуцкага Евангелля «не проста помнікам кніжнай культуры, а беларускай святыняй». Ён нагадаў, што рукапіс Слуцкага Евангелля, уласнаручна створанага ў Слуцку ў 1581 годзе мясцовым князем Юрыем Алелькавічам, быў страчаны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны і вярнуўася людзям некалькі гадоў таму. Затым, паводле слоў Матульскага, былі створаны электронная версія рукапісу і яго факсімільнае выданне. Дырэктар НББ паведаміў, што пачалася праца па выданні факсіміле Полацкага Евангелля — беларускай духоўнай святыні XII стагоддзя, да якой дакранулася рука Еўфрасінні Полацкай.

У цырымоніі бралі ўдзел камерны духоўны тэатр цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціянства» і вакальны мужчынскі ансамбль «Благавест» выдавецтва Беларускага экзархата. Удзельнікам цырымоніі быў паказаны відэафільм пра рэспубліканскую духоўна-асветніцкую праграму «Сям’я — яднанне — Айчына».

Каментары5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць