Усяго патроху

Сёння ў Беларусь прыбывае агонь з Бэтлеема

Сёння ў Беларусь даставяць агонь, запалены ад нязгаснай лямпады ў базіліцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме (Віфлееме). Пасля урачыстай сустрэчы агню на беларуска-польскай мяжы, ён будзе дастаўлены ў катэдру Гродна, а затым перададзены ў іншыя беларускія касцёлы.

Агонь з Бэтлеема польскія скаўты перададуць на польска-беларускай мяжы скаўтам беларускім, якія і даставяць агонь ў катэдральны касцёл Гродна, паведаміў прэс-сакратар Гарадзенскай дыяцэзіі, ксёндз Павал Салабуда:

«Зараз агонь знаходзіцца ў Польшчы, а 15-й ён будзе ў гарадзенскай катэдры, дзе біскуп адправіць імшу. Агонь будзе заставацца у катэдры да свята Трох каралёў 6 студзеня. І кожны вернік зможа ўзяць гэты агонь да сваёй хаты на вігілійны стол, бо гэта святло Хрыста. На праваслаўнае Раство агонь будзе перададзены ў праваслаўную катэдру».

Сустрэча ў Мінску адбудзецца 18 снежня (субота):

а 12-й каталіцкія скаўты і скаўты Еўропы ўрачыста ўнясуць бэтлеемскі агонь у архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым ён будзе распаўсюджаны ў каталіцкіх парафіях Мінска.

Перадкалядную традыцыю распаўсюджваць бэтлеемскі агонь распачалі ў 1986 годзе ў аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася, як акцыя ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Але неўзабаве яе падтрымалі скаўты ўсёй Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць