Грамадства

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

З-за абастрэння канфлікту паміж Іранам і Ізраілем з ЗША многія турысты не могуць пакінуць краіны Блізкага Усходу (паводле апошніх звестак, там застаюцца да 3 тысяч беларусаў). Плануецца, што сёння рэйсам Дубай — Мінск вернуцца першыя пасажыры з авіябілетамі на 28 лютага. Але ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, якая знаходзіцца ў падвешаным стане, — тыя, хто планаваў ляцець туды ў бліжэйшы час і ўжо аплаціў тур, піша «Анлайнер».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У сітуацыю поўнай нявызначанасці трапіла чытачка «Анлайнера» Аксана. Дзяўчына збіралася ляцець у Дубай з сям'ёй 10 сакавіка. На працягу некалькіх дзён ёй не ўдавалася атрымаць адказ, ці можна цалкам вярнуць грошы за тур, калі яна вырашыць адмяніць паездку.

«Рэйсы на найбліжэйшыя 7—10 дзён, вядома, ніхто не адмяняе. Тураператары, спасылаючыся на гэта, пакідаюць нашы туры актыўнымі, — пісала ў рэдакцыю дзяўчына ўчора, 2 сакавіка. — У выніку мы стаім перад выбарам: альбо ляцець з рызыкай для адпачынку (бо пляжы і басейны закрытыя, а выхад у горад — пад адказнасць турыстаў), альбо добраахвотна адмаўляцца ад тура са стратай сродкаў».

Пазней на сайце тураператара «Компас» (праз які Аксана браніравала свой тур) з'явілася інфармацыя пра тое, што заяўкі з вылетамі да 16 сакавіка могуць быць ануляваныя з поўным вяртаннем грошай турыстам. Аксана ўжо звязалася з турагентам і дамовілася пра ануляванне. Грошы абяцаюць вярнуць на працягу 14 працоўных дзён.

«У нас быў тур у гатэль на «ўсё ўключана» за $5500 па раннім браніраванні. Нам прапанавалі Егіпет, падобны па цане, на 21 сакавіка, але ён таксама мільгае ў навінавых зводках. Як варыянт, за свае грошы можна было купіць новы тур на іншы кірунак, напрыклад у В'етнам ці на Мальдывы, дзе цэннік на чацвярых ужо ад $7000. Для нас гэта занадта дорага. Унутры сям'і мы так і не змаглі дамовіцца, таму вырашылі перанесці адпачынак да асенніх канікул».

Адмена тураў: у якіх выпадках вернуць грошы цалкам?

Пра тое, якія варыянты зараз прапануюць беларусам, «Анлайнер» пагаварыў з некалькімі тураператарамі.

Вось што расказалі ў «Компасе»:

«Усе гэтыя дні мы спім па тры гадзіны — вырашаем арганізацыйныя пытанні. Нашых турыстаў мы не кідаем — шукаем ім гатэлі, трансфер, арганізуем харчаванне. Сёння плануецца першы рэйс ад Belavia, каб даставіць дадому тых, хто не паляцеў 28 лютага. Што тычыцца тураў на пачатак — сярэдзіну сакавіка, то так, мы гатовыя прапанаваць альтэрнатыву або вяртанне сродкаў», — каментуе дырэктар KOMPAS Touroperator Іван Данількевіч.

Турыстам, чый рэйс афіцыйна адменены Belavia, вернуць грошы ў 100%-м аб'ёме, пацвярджае кіраўнік кампаніі «Тайм Ваяж» Руслан Сегянюк. З неадмененымі рэйсамі ўсё складаней:

«Калі рэйс афіцыйна яшчэ не адменены, адмовіцца ад палёту можна, але ў такім выпадку разглядаюцца фактычна панесеныя выдаткі. Гатэлі не адмяняюць браніраванне без аплаты. Мы таксама прапануем перанос вылету ў тыя ж Эміраты на пазнейшы тэрмін, пачынаючы з красавіка, або іншыя кірункі: Турцыю, Грузію, В'етнам, Шры-Ланку, Кітай, Тайланд».

У Softtour сітуацыя іншая. Там адзначаюць, што турысты ў асноўным адмаўляюцца ад паездак:

«Усе рэйсы з вылетам да 6 сакавіка адмененыя. У асноўным нашы турысты афармляюць вяртанне сродкаў. Падабраць іншыя варыянты праблематычна: напрыклад, у Егіпет засталіся апошнія квіткі на 7 сакавіка, у Азію варыянты ёсць толькі на канец месяца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць