Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой
Яе затрымалі ў аэрапорце, калі яна адпраўляла чарговую дзяўчыну.
Увосень 2023 года дзяўчына ўбачыла ў інстаграме аб’яву пра хуткі заробак. Аказалася, праца заключалася ў аказанні інтымных паслуг у Дубаі. Такім чынам яна зарабляла некалькі гадоў. З кожнай замовы забірала сабе палову сумы, астатняе — «наймальніку», піша Белта.
«Дзяўчына перастала аказваць інтымныя паслугі і засяродзілася на арганізатарскай працы. Дзяўчаты, якія адгукаліся на абяцанне лёгкага заробку (як і яна сама раней), прыязджалі ў Дубай. Фігурантка брала кіраванне ў свае рукі: падшуквала ім кліентаў, кантралявала графік і вырашала арганізацыйныя пытанні», — расказаў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці.
Такім чынам яна завербавала чатырох беларусак.
Яе затрымалі ў аэрапорце, калі яна суправаджала чарговую дзяўчыну для вылету ў Дубай.
Спачатку яна прызнала віну, але пазней стала казаць, што не вербавала дзяўчат, а проста іх суправаджала. Аднак дэталізацыя тэлефонных злучэнняў, перапіска ў месенджарах і фотаздымкі, пацвердзілі яе віну, запэўніваюць у СК.
Каментары