Грамадства22

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі

2 сакавіка адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання Дня Волі 25 сакавіка. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партый, а таксама арганізатары акцый у Вільні і Варшаве. Па выніках галасавання старшынёй камітэта абралі Паўла Севярынца, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Павел Севярынец з сынам Францішкам. Фота прэс-службы Офіса Святланы Ціханоўскай 

Асноўная мэта аргкамітэта — вызначыць галоўныя прыярытэты і пасланні сёлетняга святкавання, а таксама наладзіць каардынацыю паміж арганізатарамі мерапрыемстваў у розных краінах і гарадах. Камітэт будзе садзейнічаць лепшаму ўзаемадзеянню ініцыятыў і падтрымліваць дыяспары ў падрыхтоўцы акцый.

Наступнае пасяджэнне запланавана ўжо на гэтым тыдні і будзе мець пашыраны фармат. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дыяспары і арганізатары акцый па ўсім свеце.

Апошнія гады мерапрыемствы да Дня Волі праходзяць у розных краінах і арганізуюцца беларускімі супольнасцямі ў асобных гарадах самастойна.

Каментары2

  • Нарнія
    03.03.2026
    Павел Севярынец і Дзень Волі - наогул, гучыць арганічна. Хочацца верыць, што сёлета будзе натхняльна.
  • погляд назад
    03.03.2026
    Трэба памятаць пра бяспеку тым, хто хоча альбо мусі паехаць на Беларусь у бліжэйшыя 10 гадоў... Ваня-лысы не спіць.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць