Ад 8 лістапада ў Бабруйску пачаў працаць новы тралейбусны маршрут №4 «Вул. Сікорскага - Аўтавакзал». Унікальнасьць гэтага маршруту ў тым, што ўпершыню на прасторы былога СССР рэгулярны маршрут часткова праходзіць па вуліцы без тралейбусных правадоў.
Ад 8 лістапада ў Бабруйску пачаў працаць новы тралейбусны маршрут №4 «Вул. Сікорскага - Аўтавакзал». Унікальнасьць гэтага маршруту ў тым, што ўпершыню на прасторы былога СССР рэгулярны маршрут часткова праходзіць па вуліцы без тралейбусных правадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы навінцы заводу «Белкамунмаш» – мадэлі тралейбусу БКМ-33.00А, якая абсталяваная дапаможным 100-кіляватным дызэль-генэратарам, які й забясьпечвае машыну энэргіяй, калі няма правадоў.
Пакуль што 333.00А зроблены ў адзіным асобніку, аднак калі экспэрымэнт удасца, у Беларусі зьявяцца й новыя маршруты, якія дазволяць спалучаць эканамічнасьць тралейбуса на буйных вуліцах і гнуткасьць аўтобуса ў баку ад тралейбусных трасаў.
Фота forum.esmasoft.com
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары