Меркаванні1919

Дар’я Каткоўская — чалавек, які арганізаваў дапамогу затрыманым

Гэта лёс — адна з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі нарадзілася 19 снежня.

Гэта лёс — адна з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі на Плошчы нарадзілася 19 снежня

Знаёмцеся — Дар’я Каткоўская, мінская юрыстка. Напэўна, гэта лёс — Дар’я нарадзілася 19 снежня. Акурат у гэты ж дзень сёлета былі затрыманыя сотні чалавек. Большасць у Мінску, рэшта — па ўсёй Беларусі. І менавіта яна стала адной з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі паслявыбарчых акцый пратэсту.

У першыя ж дні пасля выбараў блог Дар’і фактычна стаў інфармацыйным цэнтрам гуманітарнай акцыі па дапамозе затрыманым і іх сем’ям. Сюды сцякаецца інфармацыя пра лёс затрыманых — акалічнасці затрымання і канвеерных прысудаў, кантакты дзяржаўных устаноў і праваабарончых арганізацый. У хуткім часе пачалася праца па зборы і дастаўцы асуджаным неабходных рэчаў. А гэтай нялёгкай працай валанцёры не забыліся на хуткія ўжо навагоднія святы — у СІЗА сталіцы і Жодзіна былі падпісаныя сотні віншавальных паштовак.

Дар’я Каткоўская нарадзілася 19 снежня 1982 года ў Мінску. Скончыла гімназію з мастацкім ухілам, юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «Адвакатура і натарыят». Працуе ў прыватнай фірме, вядучы юрыст.

У часе сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў была назіральніцай на ўчастку №17 у Фрунзенскім раёне горада Мінска (м-н Сухарава). Яна галасавала на тым жа ўчастку і свой бюлетэнь сапсавала, напісаўшы на ім: «Саня паедзе ў Гаагу». Пазней гэты бюлетэнь камісія «не знайшла» сярод сапсаваных, што стала яшчэ адным прыкладам таго, як у нас лічацца галасы.

Удзел у гуманітарных акцыях для Дар’і не ў навіну. Яна рэгулярна далучаецца да неабыякавых людзей, што па ўласнай ініцыятыве дапамагаюць дзіцячым дамам.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?10

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?10

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць