Грамадства44

АБСЕ заклікае Беларусь перагледзець рашэнне аб закрыцці мінскага офіса

Міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс, які заступае на пасаду дзейнага старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэнне аб непрацягненні мандата офіса АБСЕ ў Мінску.

Заяву Ажубаліса 31 снежня апублікаваў сайт літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Ажубаліс выказаў «глыбокае шкадаванне» па прычыне непрацягнення мандата офіса АБСЕ ў Мінску беларускімі ўладамі. «Гэта тым больш расчароўвае ў святле абавязацельстваў, узятых на сябе кіраўнікамі дзяржавы і ўрада на саміце АБСЕ ў Астане», — гаворыцца ў заяве.

Паводле слоў дыпламата, з 1998 года офіс АБСЕ ў Мінску аказваў цэнную падтрымку намаганням урада, накіраваным на садзейнічанне інстытуцыянальнаму будаўніцтву, умацаванне вяршэнства закона і развіццё адносін з грамадзянскай супольнасцю ў адпаведнасці з прынцыпамі і абавязацельствамі АБСЕ, а таксама на распрацоўку мер у эканамічнай і экалагічнай сферах. «Мандат офіса не быў выкананы, — падкрэсліў Ажубаліс. — Ёсць важная праца для працягу дзейнасці АБСЕ ў Беларусі».

Ажубаліс заклікаў беларускія ўлады перагледзець сваю пазіцыю такім чынам, каб АБСЕ змагла захаваць сваю прысутнасць у Мінску.

Тэрмін дзеяння мандата офіса АБСЕ ў Мінску, які працягваўся штогод, мінае 31 снежня 2010 года. У гэты дзень беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць мандат.

Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, гэтае рашэнне «абумоўлена адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі». Паводле слоў Савіных, ацэнка вынікаў дзейнасці офіса АБСЕ ў Мінску паказвае, што мандат офіса выкананы.

20 снежня ў Мінску было апублікавана заключэнне міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, паводле якога прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не адпавядалі стандартам арганізацыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць