Заява кіраўніка ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў Аляксандра Лагвінца.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт,
Цэнтральная выбарчая камісія
Прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Пракуратура г. Мінска
Адміністрацыя прэзідэнта
Лагвінца Аляксандра Іванавіча,
які пражывае па адрасе:
г. Мінск 220019 вул. Чайлыткі д. 13 кв. 47
Копія: Газеты «Наша Ніва», «Народная воля», «Белорусы и рынок», «Товарищ», «КП в Белоруссии» «Звязда», «СБ», Радыё «Свабода» і інш СМІ, OSCE Office in Minsk.
ЗАЯВА
Звяртаю вашую ўвагу, што паводле афіцыйнай інфармацыі колькасць выбарцаў у Фрунзенскім раёне г. Мінска за перыяд ад мясцовых выбараў сакавіка 2003 г. да мясцовых выбараў 14 студзеня 2007 г. зменшылася на 13.659 чалавек (гл. Дадатак 1), а ў Фрунзенскім раёне, дзе штогод уводзіцца каля 40% новага сталічнага жылля, налічваецца мінімум (!!!) 94 новых шматкватэрных дамоў, заселеных пасьля 2003 г. (гл. Дадатак 2). Калі ўзяць сярэднюю колькасьць кватэраў у кожным новым доме (120) памножыць на мінімум (!!) 2 дарослых на кватэру (120х2х94 = 22.560) і дадаць больш за 2.500 колькасьць выбарцаў у былой вёсцы Кунцаўшчына, далучанай пасля 2003 г. да г. Мінска, дык атрымліваецца, што ў Фрунзенскім раёне г. Мінска за пазначаны перыяд з’явілася больш за 25.000 новых выбарцаў. Гэта азначае, што паводле афіцыйнай інфармацыі за перыяд 2003-2006 гг. у Фрунзенскім раёне стала менш на амаль 39.000 (13.659+25.000) выбарцаў.
У тым выпадку, калі такое становішча абумоўленае імклівым ростам смяротнасці дарослага насельніцтва, што жылі тут да 2003 г., а таксама масавай міграцыяй 15-17-гадовых жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска, што жылі тут да 2003 г. і якія на 14 студзеня 2007 г. будуць мець права галасаваць, прашу (1) праінфармаваць грамадскасць пра праўду цяжкіх стратаў насельніцтва і растлумачыць іх прычыны, (2) прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у давядзенні да такой надзвычайнай сітуацыі і затойванні гэтай інфармацыі, (3) аб’явіць Фрунзенскі раён сталіцы зонай дэмаграфічнага бедства, (4) паставіць дэмаграфічную сітуацыю ў дадзеным раёне пад асабісты кантроль адпаведных структурных кіраўнікоў у дзяржаве і (5) звярнуцца па тэрміновую гуманітарную дапамогу да міжнароднай супольнасці.
У тым выпадку, калі такое становішча абумоўленае спробай наўмыснага заніжэння колькасці выбарцаў (20%, а хутчэй за ўсё нават 25% поўнагадовых грамадзянаў па Фрунзенскім раёне не ўлічаныя ў якасці выбарцаў!!!), прашу (1) пераглядзець цяперашні механізм фармавання спісаў выбарцаў, які непазбежна стварае глебу для такіх злоўжыванняў з боку выканаўчай улады, (2) высвятліць прычыны неўнясення ў спісы выбарцаў велізарнай колькасці грамадзянаў, (3) прыцягнуць, на падставе Артыкула 192 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, да крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у падачы ілжывай інфармацыі, (4) пералічыць колькасць выбарцаў у Фрунзенскім раёне г. Мінска, усебакова праінфармаваўшы пра гэта грамадскасць, і (5) з улікам дзейнага заканадаўства, а ў прыватнасці Артыкула 15 Выбарчага кодэксу, паводле якога «Выбарчыя акругi ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў: адхiленне колькасцi выбаршчыкаў у выбарчай акрузе ад сярэдняй колькасцi выбаршчыкаў, якiя прыпадаюць на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, не можа перавышаць 10 працэнтаў», адмяніць Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў аб колькасці выбарчых акругаў па г. Мінску і аб сярэдняй колькасці выбарцаў на акругу як супярэчнае дзейнаму заканадаўству і дыскрымінацыйнае ў дачыненні да жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска і, адпаведна, Рашэнне ад 20 кастрычніка 2006 № 1 Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
17 лістапада 2006 г.
Лагвінец А.І.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў
Дададак 1.
| 1. | СУХАРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 27 | 22.829 | 20.808 |
| 2. | АДОЕЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 28 | 22.057 | 24.030 |
| 3. | ЗАХОДНЯЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 29 | 24.500 | 22.157 |
| 4. | АДЗІНЦОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 30 | 22.337 | 21.804 |
| 5. | ПУШКІНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 31 | 24.307 | 20.831 |
| 6. | КУНЦАЎШЧЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 32 | 23.667 | 20.811 |
| 7. | МАСЮКОЎШЧЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 33 | 22.106 | 21.816 |
| 8. | МАТУСЕВІЧСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 34 | 23.243 | 20.802 |
| 9. | ЖУДРОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 35 | 21.456 | 22.427 |
| 10. | КАЛЬВАРЫЙСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 36 | 23.540 | 20.897 |
| Разам, колькасьць выбарцаў, Фрунзенскі раён | 230.042 | 216.383 | |
Крыніца: «Минский курьер» за 11.12.2002 г. і 24.10.2006 г.
Дадатак 2
Спіс новых дамоў у Фрунзенскім раёне, заселеных пасьля 2003 г.
Вуліцы:
Адзінцова – дамы № 1 (к. 2), 3 (к. 2), 7; 97, 99, 44, 46, 48, 52, 115, 119.
Адоеўскага – дом № 54а.
Акадэміка Фёдарава – дом № 3.
Берута – дамы № 15 (к. 1, 2).
Бурдзейнага – дамы № 10, 14, 18.
Лабанка – дамы № 14, 18, 20, 78, 88.
Ляшчынскага – дамы № 31 (к. 1, 2, 3)., 33 (к. 1, 2), 35, 37, 39, 49, 51, 53, 55,
Мазурава – дамы № 18, 20.
Матусевіча – дом № 90.
Прытыцкага – дамы № 41, 43, 45, 47, 60б, 89.
Скрыпнікава – дамы № 3, 4, 14, 16, 19, 25, 27, 35, 34, 36, 40, 42, 46, 48.
Сухараўская – дамы № 12, 14, 27, 52, 54, 56, 58, 60, 62
Цімашэнкі – дамы № 28, 30, 32.
Чайлыткі – дамы № 11, 17, 19, 21.
Шамякіна - дама № 5, 7, 11
Шаранговіча – дамы № 45, 53, 55, 57, 59 (к. 1, 2), 61, 63 (к. 1, 2); 62, 64, 66, 70, 74.
Якубоўскага – дамы № 74, 78.
Янкоўскага – дамы № 4, 6.
Былая вёска Кунцаўшчына: вуліцы Брыкета; Валожынская; Івянецкая; Акадэміка Вышэлескага; Акадэміка Жабрака. Завулкі: Акадэміка Вышэлескага; Акадэміка Жабрака.
Крыніца дла параўнання, дзе пералічаныя дамы ды іхная прыналежнасць да ўчасткаў : «Минский курьер» за 25.12.2002 г. і 14.11.2006 г.
Каментары