Здарэнні88

Паляўнічы з Шчучынскага раёна сцвярджае, што ў яго страляла лісіца

Што і казаць, стары партызанскі край.

У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці лісіца раніла паляўнічага, стрэліўшы з яго ж стрэльбы. Прынамсі на гэтым настойвае пацярпелы,

які цяпер знаходзіцца ў раённай бальніцы.

Незвычайны выпадак адбыўся 8 студзеня ў лесе ля вёскі Старыя Паддубы. Падчас палявання 40-гадовы мясцовы жыхар з незарэгістраванай дзвюхрулёўкі падстрэліў лісіцу, а дабіць яе вырашыў прыкладам. Калі ён прыціснуў раненую жывёлу да зямлі, тая, змагаючыся, закранула лапамі спускавы механізм.

Адбыўся стрэл, і паляўнічы атрымаў скразное раненне сцягна.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Шчучынскага раёна. Ёй трэба высветліць акалічнасці здарэння, устанавіць, ці мог паляўнічы пры пэўнай даўжыні рулі яго стрэльбы атрымаць раненне менавіта ў сцягно, ці не страляў у яго нейкі іншы чалавек.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць