Спорт

Беларусы — у фінале Кантынэнтальнага кубку

Трыюмфальна для менскага хакейнага клюбу «Юнацтва» скончыўся паўфінальны турнір розыгрышу Кантынэнтальнага кубку, што праходзіў 17-19 лістапада у менскім Палацы спорту.

Трыюмфальна для менскага хакейнага клюбу «Юнацтва» скончыўся паўфінальны турнір розыгрышу Кантынэнтальнага кубку, што праходзіў 17-19 лістапада у менскім Палацы спорту.

У Менск прыехалі кіеўскі «Сокал», аўстрыйскі «Рэд Бул» і казаскі «Казахмыс». Галоўным прэтэндэнтам на выхад у фінал былі менскае «Юнацтва» і «Казахмыс». Напэўна, акурат з гэтай прычыны матч гэтых каманд быў прызначаны на апошні дзень турніру, нядзелю.

Да 19 лістапада казахі і беларусы атрымалі дзьве сынхронныя перамогі над «Сокалам» і «Рэд Булам». «Казахмыс» не адчуў ніякіх праблемаў з гэтымі супернікамі, а вось «Юнацтву» прыйшлося ня соладка ў супрацьстаяньні з аўстрыйцамі. Усё вырашыла адна шайба, якую на 8-й хвіліне гульні закінуў вернуты з фарм-клюбу Клачкоў. У той вечар бліскучы хакей паказаў брамнік «Юнацтва» Сьцяпан Гарачэўскіх.

У суботу «Юнацтва» негасьцінна абышлася з украінскімі гасьцямі – 7:2. Хет-трык на свой рахунак запісаў латыскі легіянэр «Юнацтва» Рэдліх, дубль аформіў вэтэран Сяргей Кавалёў, яшчэ па шайбе закінулі Шыткоўскі і Крывамаз.

Напярэдадні асноўнага матчу турніру «Казахмыс» меў невялікую перавагу над «Юнацтвам»: у выпадку нічыйнага ліку ў фінал выходзілі б казахі, бо мелі лепшую рознасьць забітых і прапушчаных шайбаў: 13-4 супраць 8-2 у менчукоў.

Пепад апошнім матчам Палац спорту быў запоўнены цалкам. Гульня не падвяла чаканьняў гледачоў. Два адкрыта нудныя пэрыяды гульні зьмяніліся неверагодным па напале пачуцьцяў трэцім. Ён пачнаўся з нулявым лікам на таблё. Не прайшло і хвіліны, як беларусы аказаліся ў меншасьці, прычым на двух гульцоў. Казахі хуценька выкарысталі колькасную перавагу. На «пятачку» ўдала згуляў Алег Крутахвостаў, які пазьней стане лепшым бамбардзірам турніру.

«Юнацтву» трэба было закідваць дзьве шайбы, але якім чынам яны зьбіраліся гэта рабіць, было незразумела. «Юнацтва» нібыта атакавала, але ад гэтых атак не было амаль ніякай практычнай карысьці, нейкая апатыя і безвыходнасьць прачытвалася ў іхніх дзеяньнях.

За некалькі хвілінаў да канца трэцяга пэрыяду трэнэр менчукоў Міхаіл Захараў узяў тайм-аўт, падчас якога замяніў брамніка на шостага палявога гульца. Гледачы тым часам ужо пачалі падцягвацца да выхаду. Аднак літаральна за некалькі сэкундаў да канца абаронца Алег Лявонцеў расьпячатвае брамы «Казахмысу» і пераводзіць матч у овэртайм.

На дадатковую пяціхвілінку гульні казахі выйшлі дэмаралізаванымі і разгубленымі, яны ўжо бачылі сябе ў фінале, а тут такая неспадзяванка. Прайшло ўсяго 50 сэкундаў авэртайму, як Ігар Андрушчанка прынёс «Юнацтву» перамогу і адначасова пуцёўку на фінальны турнір Кантынэнтальнага кубку, які 5-7 студзеня прыме вугорскі Секешфэхервар.

Ужо вядомы склад усіх фіналістаў: гэта вугорская «Альба Волан», фінскі «Ільвес», расейскі «Авангард» і менскае «Юнацтва». Апошні раз беларусы гулялі ў фінале такога турніру ў 2004 годзе. Нагадаем, што тады «Гомель» атрымаў срэбныя мэдалі.

Фота junost.org.

❏

Глядзі яшчэ фотарэпартаж з гульні на афіцыйным сайце клюбу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць