Навука і тэхналогіі77

Узлом акаўнтаў апазіцыі на Facebook, Gmail і Yahoo

У Тунісе гэта не дапамагло.

Улады Туніса спрабавалі распраўляцца з апазіцыяй у інтэрнэце. Замест фільтрацыі трафіка яны проста выдалялі варожыя акаўнты.

Выданне The Tech Herald раскрывае тэхніку ўзлому. Для карыстальнікаў у Тунісе году ў Facebook, Gmail і Yahoo пры злучэнні па HTTP замест HTTPS паступаюць з «дадаткам» у 10 радкоў кода. Гэты JavaScript служыць для збору лагінаў і пароляў. Вось ўзоры мадыфікаваных старонак Gmail, Yahoo і Facebook. Відавочна, скрыпт ўкараняецца на ўзроўні ISP.

Магчыма, збор пароляў ў апазіцыі пачаўся яшчэ ў ліпені 2010 года, калі мясцовы правайдэр-манапаліст ўпершыню блакаваў пратакол HTTPS для карыстальнікаў ўнутры краіны.

Адмыслоўцы па бяспецы з незалежных кампаній пацвердзілі шкоднаснасць скрыпту і паспрабавалі растлумачыць механізм яго работы. Атрымаўшы дадзеныя для аўтарызацыі, ён шыфруе іх слабым крыптаалгарытмам і змяшчае ў URL, дадаючы пяць выпадковых сімвалаў, так што выходзіць адрас накшталт www.google.com/wo0dh3ad. Да яго з браўзэра адпраўляецца GET-запыт, які перахопліваецца на ўзроўні нацыянальнага ISP.

Далей патрабуецца толькі расшыфраваць атрыманыя дадзеныя і выкарыстоўваць іх у патрэбны момант для ўваходу ў чужыя акаўнты.

А наагул дачыненне ўрада Туніса да гэтай хакерскай атакі не даказанае, але адмыслоўцы лічаць, што наўрад ці нейкія староннія зламыснікі маглі кампраметаваць усю сеткавую інтэрнэт-інфраструктуру краіны. Тым больш дзяржаўны правайдэр-манапаліст Tunisian Internet Agency (належыць міністэрству сувязі) і раней быў абвінавачаны ў фільтрацыі трафіку: у красавіку 2010 года яны заблакавалі доступ з Туніса да сайтаў Flickr, YouTube і Vimeo.

Масавыя хваляванні ў Тунісе пачаліся 17 снежня ў знак пратэсту супраць беспрацоўя і нездавальняючых сацыяльных умоў. За месяц у сутыкненнях з паліцыяй загінулі, па розных ацэнках, ад 23 да 100 чалавек, некалькі сотняў атрымалі раненні. У мінулыя выхадныя сітуацыя значна абвастрылася і ўлады былі вымушаныя ўвесці ў сталіцу войскі.

Групоўка Anonymous ужо запусціла аперацыю «Туніс», абваліўшы сайт Tunisian Internet Agency больш чым на суткі і рэкамендуе мясцовым карыстальнікам ўсталяваць пашырэнне да браўзэра, якое выразае з старонак шкодны скрыпт.

Па тэме:

19 снежня 2010 года беларускі правайдэр-манапаліст "Белтэлекам» таксама блакаваў HTTPS (дакладней, порт 443) для карыстальнікаў ўнутры краіны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту37

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту37

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць