Улада1313

Амерыканскія сенатары просяць ЕС спыніць супрацу з «Белнафтахімам»

Адпаведны зварот быў накіраваны прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан.

Адказам на грубыя дзеяньні і палітыку Лукашэнкі мусяць стацца жорсткія супольныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу.
Пра гэта шасьцёра амэрыканскіх сэнатараў пішуць у лісьце вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

«19 студзеня 2011 г.

Баранэсе Кэтрын Эштан

Вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бясьпекі

Паважаная спадарыня Эштан,

Мы пішам Вам, каб выказаць наша перакананьне ў важнасьці моцнага, прынцыповага, супольнага адказу з боку Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў на рэпрэсіі ў Беларусі. Мы былі глыбока ўсьцешаныя супольнай заявай, якую Вы і дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан прынялі ў мінулым месяцы, дзе былі асуджаныя жорсткія дзеяньні беларускіх уладаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, і супольнай заявай, прынятай Вамі раней у гэтым месяцы ў адказ на закрыцьцё місіі АБСЭ ў Менску. Мы думаем, што такая шчыльная трансатлянтычная каардынацыя мае надзвычайную важнасьць. У максымальна магчымай ступені Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз мусяць гаварыць адзіным голасам з уладай і народам Беларусі.

З гэтай самай прычыны мы таксама мяркуем, што за моцнымі выказваньнямі, ужытымі Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам на працягу апошніх тыдняў, мусяць быць ужытыя гэткія ж моцныя трансатлянтычныя дзеяньні,
якія будуць мець вельмі рэальныя і значныя наступствы для прэзыдэнта Лукашэнкі і іншых беларускіх урадоўцаў, якія нясуць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека, відавочныя фальшаваньні падчас сьнежаньскіх выбараў і затрыманьне апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і партыйных лідэраў. У прыватнасьці гэтыя дзеяньні мусяць улучаць у сябе ўзмацненьне санкцыяў у дачыненьні да рэжыму і ўзмацненьне падтрымкі беларускаму народу.

Як Вы ведаеце, у кастрычніку 2008 году Эўрапейскі Зьвяз прыпыніў дзеяньне некаторых санкцыяў у дачыненьні да высокіх беларускіх урадоўцаў у спадзяваньні разьвіваць лепшыя стасункі зь Менскам і заахвочваць пашырэньне дэмакратычных свабодаў у Беларусі. Улічваючы абуральныя паводзіны рэжыму Лукашэнкі на працягу апошніх тыдняў, мы спадзяемся, што Эўрапейскі Зьвяз неадкладна адновіць адрасныя санкцыі ў дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі, улучна з замарожваньнем рахункаў і візавымі забаронамі, а таксама да членаў сем’яў кіраўнікоў рэжыму ў тых выпадках, калі на гэта будуць абгрунтаваныя прычыны.

Разам з тым мы лічым важным ужыць і дадатковыя захады.

У прыватнасьці, мы заклікаем Эўрапейскі Зьвяз падтрымаць Злучаныя Штаты і забараніць дачыненьні з кантраляваным дзяржавай канцэрнам „Белнафтахім“, крайне важным для фінансавага дабрабыту рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі.
З увагі на тое, што Эўрапейскі Зьвяз уяўляе сабой галоўны рынак прадукцыі „Белнафтахіму“, супольныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу сталіся б моцным папярэджаньнем прэзыдэнту Лукашэнку, што трансатлянтычная супольнасьць больш не зьбіраецца цярпець яго грубыя дзеяньні і палітыку.

У дадатак да ўзмацненьня санкцыяў, Злучаныя Штаты і Эўразьвяз таксама павінны прыкласьці супольныя намаганьні, каб дамагчыся неадкладнага вызваленьня ўсіх апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і партыйных лідэраў, а таксама выказаць адназначную салідарнасьць з шматлікімі іншымі адважнымі беларусамі, якія чакаюць ад трансатлянтычнага сьвету сілы і падтрымкі. Мы былі глыбока ўсьцешаныя дзеяньнямі польскіх уладаў у гэтым сэнсе і спадзяемся, што рэшта трансатлянтычнай супольнасьці пойдзе за прыкладам Варшавы. У прыватнасьці мы лічым, што Эўразьвязу і Злучаным Штатам варта аднавіць і павялічыць матэрыяльную і тэхнічную падтрымку палітычнай і грамадзянскай супольнасьці і праваабарончым арганізацыям Беларусі. Як Вы ведаеце, гэткая падтрымка ляжала ў аснове палітыкі ЗША і Эўразьвязу аж да леташніх спробаў уцягнуць рэжым Лукашэнкі ў дыялёг. Беларускі народ мусіць ведаць, што Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты стаяць поплеч на ягоным баку ў змаганьні за свабоду, і што мы гатовыя аказаць яму заўважную і адчувальную падтрымку, каб дапамагчы яму перамагчы ў гэтым змаганьні.

Дзякуем за Вашую ўвагу да гэтай неадкладнай справы.

Джозэф Лібэрман, сэнатар

Джон МакКэйн, сэнатар

Джан Шагін, сэнатар

Рычард Лугар, сэнатар

Рычард Дэрбін, сэнатар

Робэр Кэйсі-малодшы, сэнатар

Копіі: Ежы Бузэку, старшыні Эўрапейскага Парлямэнту і міністрам замежных справаў краінаў Эўразьвязу»

Каментары13

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць