Улада66

Пачобут: Магчыма, пракуратуры не спадабаўся занадта мяккі прысуд

Пракуратура абскардзіла рашэнне суда аб пакаранні журналіста штрафам.

Пракуратура абскардзіла рашэнне суда аб пакаранні журналіста штрафам.

Як паведаміў «Нашай Ніве» гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут, пракуратура вынесла пратэст на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінска аб пакаранні журналіста штрафам у памеры 1.750.000 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» 19 снежня ў Мінску. Падрабязнасці прэтэнзій пракуратуры да судовага рашэння пакуль невядомыя. «Адвакат Аляксандр Галіеў, якія займаецца маёй справай, таксама пакуль не валодае гэтай інфармацыяй. Думаю, што бліжэй да чарговага суда мы будзем ведаць, але ўжо цяпер магу выказаць здагадку, што пракуратуру не задаволіла мяккасць пакарання», – пракаментаваў Андрэй Пачобут. Ён упэўнены, што такім чынам улады рэагуюць на яго журналісцкую працу. «Апошнім часам мае артыкулы пра падзеі ў Беларусі адны з самых папулярных у «Газеце Выборчай».

Разгляд справы прызначаны на 28 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1). Пачатак справы ў 15.00.

Нагадаем, што ён быў затрыманы на плошчы Незалежнасці і суткі правёў у аўтазаку. Яго справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёну. Але ў апошні момант журналіста вызвалілі, заявіўшы, што па яго справа накіраваная на дадатковую праверку. Сам Андрэй патлумачыў, што дапамаглі актыўныя дзеянні яго рэдакцыі. 8 студзеня Пачобута прымусова даставілі ў КДБ на размову. Журналіст сцвярджае, што гутарка нагадвала допыт, і яго нават некалькі разоў ударылі па галаве. Ён падаў скаргу ў пракуратуру.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць