Эканоміка55

Румас прапануе дзяржаве пазбавіцца неэфектыўных прадпрыемстваў

Неэфектыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы павінныя памяняць уласніка. Такое меркаванне сёння выказаў адказны за эканоміку віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, пазначыўшы такім чынам адзін з напрамкаў, якія ён мае намер лабіраваць на новай пасадзе.

Ён нагадаў, што ўсе дзяржорганы павінныя да 1 лютага прааналізаваць працу прадпрыемстваў, дзе ёсць доля ўласнасці дзяржавы, і ўнесці прапановы аб мэтазгоднасці знаходжання гэтых прадпрыемстваў ва ўласнасці дзяржавы.

Што да эфектыўных прадпрыемстваў, то кіраванне такой дзяржуласнасцю варта перадаць ад органаў дзяржкіравання пэўнаму «незалежнаму органу». Такім незалежным органам, на думку Румаса, можа стаць… Дзяржкаммаёмасць.

«Цалкам верагодна, што ён будзе наймаць кваліфікаваных мэнэджараў, таму што, на жаль, чыноўнікі неэфектыўна кіруюць прадпрыемствамі», — заявіў віцэ-прэм’ер, патлумачыўшы, што сёння некаторыя міністэрствы і органы дзяржкіравання лічаць, што яны лепш кіруюць прадпрыемствам і лепш, чым яны, гэтага ніхто не зробіць.

«Але ў дзяржавы больш няма магчымасці аказваць у такім аб’ёме дзяржпадтрымку, як гэта рабілася раней», — выказаў сумневы Румас у кіраўнічых здольнасцях чыноўнікаў.

На жаль, віцэ-прэм’ер не патлумачыў, у чым ён бачыць кардынальную розніцу паміж Дзяржкаммаёмасцю і іншымі дзяржорганамі ўлады
ну хоць бы ў здольнасці наняць кваліфікаваных мэнэджараў. Бо як банкір ён добра ведае, што ад перамены месцаў складаемых сума не мяняецца, але, мабыць, верыць, што Дзяржкаммаёмасць, у адрозненне ад якога-небудзь райвыканкама, зможа, склаўшы два і два, атрымаць не «4», а «6» .

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах7

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі3

Баранавіцкая школа набыла біянічнага робата для навучання1

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Статак зуброў прыйшоў у вёску на Палессі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах7

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць