Грамадства44

Атрошчанкаву - 9 сутак, Сяргеенку - 7 сутак

Суд Маскоўскага раёна асудзіў Цімафея Атрошчанкава на 9 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці 19 снежня. Прычым на разгляд адміністратыўнай справы не быў дапушчаны адвакат.

Суддзя Тацяна Матыль не паведаміла адвакату пра месца і час разгляду справы. Адвакат ня ведаў нават, у чым абвінавачваюць ягонага падабароннага. Толькі праз гадзіну пасьля вынясеньня прысуду яму было прадстаўленае судовае рашэньне. Пад час разгляду адміністратыўнай справы сведкі з боку абвінавачваньня дапытаныя не былі.

Аляксандр Сяргеенка атрымаў 7 сутак. У другой палове дня будуць судзіць Міхаіла Лебедзя.

Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня. Позна вечарам нехта патэлефанаваў яму з інфармацыяй пра брата Аляксандра, зняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 снежня. Ён пайшоў на сустрэчу і не вярнуўся. Толькі на другі дзень стала вядома, што яго адвезлі на Акрэсціна.

Падобным чынам затрымлівалі і Сяргеенку. Сябра АГП Аляксандр Сяргеенка нечакана не прыйшоў у суботу на з’езд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка ў спецпрыёмніку на Акрэсціна.

Яны абвінавачваюцца па арт. 23.34. КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Адміністратыўныя справы будуць разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа13

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць