Усяго патроху4040

КДБ палічыў верш Купалы заклікам да «беспарадкаў»

Знайшоўшы ў камп’ютары Змітра Салаўёва верш «На сход», следчы цікавіўся, «хто падрыхтаваў гэта дакумент і каму ён належыць».

Старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў 31 студзеня быў дапытаны ў КДБ. Яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску. Допыт праводзіў супрацоўнік УКДБ па Магілёўскай вобласці Андрэй Махуноў, паведамляе БелаПАН.

«Следчы задаваў пытанні, ці бачыў я тых, хто біў шкло, ці ведаю я іх. Я адказваў, што не, не бачыў і не ведаю. Да біцця шкла ніхто не заклікаў», — сказаў Салаўёў.

Аднак хітом допыту стала

пытанне пра верш Янкі Купалы «На сход», які быў выяўлены ў камп’ютары, канфіскаваным у кватэры Салаўёва падчас ператруса 15 студзеня. Супрацоўнік КДБ цікавіўся, «хто падрыхтаваў гэта дакумент і каму ён належыць».

Па словах Салаўёва, допыт працягваўся каля дзвюх гадзін. Большая частка часу пайшла на складанне пратаколу допыту, паколькі і пытанні, якіх было парадку пятнаццаці, і адказы апазіцыйны актывіст запісваў сам. Допыт праходзіў на беларускай мове.

Верш «На сход», у якім следчы пабачыў паралелі з нашым часам, Янка Купала напісаў у 1918 годзе. Тады востра стаяла пытанне беларускай незалежнасці. Верш, дарэчы, ёсць у школьнай праграме.

Янка Купала

На сход!

На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!

Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў,
Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў.

Аб вечным катаванні, здзеку далажы
I пакажы на курганы і на крыжы.

I аб раскопаных магілах не забудзь,
Дзе груганы тваіх там продкаў косці рвуць.

Як гналі пот з цябе паны і каралі,
Як гналі проч цары з радзімае зямлі.

Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі,
Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі —

Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!

1918

Каментары40

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць