Камэнтуючы Інтэрфаксу прамову міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага на канфэрэнцыі донараў грамадзянскай супольнасьці ў Варшаве 2 лютага, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў:
«Тут няма пра што казаць, гэта размова не дыплямата і тым больш не міністра замежных спраў (…) так можа выступаць толькі ангажаваны журналіст».
Выказваючы сваё асабістае меркаваньне,
На канфэрэнцыі ў Варшаве кіраўнік МЗС Польшчы сказаў: «Менск бліжэйшы да Варшавы, Вільні і Будапэшта, чым да Брусэлю. Менск бліжэйшы да Бэрліна, чым да Рыму, Менск бліжэйшы да Брусэлю, чым да Лісабона або Гэльсынкі».
Сікорскі тады адзначыў, што Эўропа занадта доўга паблажліва ставілася да Беларусі. Паводле міністра, прыналежнасьць Беларусі да сям’і эўрапейскіх краінаў, у якой ніхто ў Эўропе не сумняваецца, яшчэ азначае і адказнасьць, ускладзеную на Менск.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары