Грамадства

Літвіна і Бастунец дамагаюцца сустрэчы з Ірынай Халіп

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец дамагаюцца сустрэчы з Ірынай Халіп і просяць следства змякчыць рэжым утрымання журналісткі пад хатнім арыштам.

Адпаведны ліст накіраваны 7 лютага кіраўніку следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Генадзю Казакевічу.

«Звяртаемся да вас з просьбай змякчыць рэжым утрымання Халіп І.У. пад хатнім арыштам і дазволіць асабістую сустрэчу з ёй кіраўнікам ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ Літвіной Ж.М. і Бастунцу А.Л.», — гаворыцца ў пасланні.

Нагодай для звароту стаў ліст ад Г. Казакевіча ад 2 лютага, у якім ён паведамляў, што «Ваша хадайніцтва аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да абвінавачанай Халіп І.У. разгледжана, 29.01.2011 мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту зменена на хатні арышт».

«На нашу думку, тыя, хто сёння знаходзяцца пад хатнім арыштам, вельмі абмежаваныя — па сутнасці, адна турма была заменена на іншую, — пракаментавала зварот старшыня БАЖ. — Нельга падыходзіць да вокнаў, нельга ні знаёміцца з прэсай, ні выходзіць у інтэрнэт… Мы адчуваем вострую неабходнасць на ўласныя вочы пабачыць, наколькі на самой справе апраўданыя такія жорсткія абмежаванні. Мэта нашага ліста — змякчыць рэжым утрымання Ірыны і дамагчыся, каб ёй дазволілі зносіны з вонкавым светам і, у прыватнасці, кантакт з калегамі».

Нагадаем, што 19 студзеня старшыня БАЖ Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец накіравалі ў ГУУС Мінгарвыканкама, якое ўзбудзіла крымінальную справу аб масавых беспарадках, а таксама ў пракуратуру г. Мінска хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Ірыне Халіп і вызваленні яе з-пад варты — пад асабістае паручальніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць