Эканоміка

Кудрын палічыў нежыццяздольным інавацыйны сцэнар развіцця Расіі

Захаванне дэфіцыту бюджэту Расіі на ўзроўні 2% ВУП на перыяд да 2020 года непрымальнае. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, выступаючы на Краснаярскім эканамічным форуме.

«Мінэканамразвіцця падрыхтавала прагноз да 2030 года, дзе ёсць два сцэнары — інавацыйны і кансерватыўны (сыравінны). Інавацыйны зыходзіць з росту цэнаў на нафту да 100 даляраў за барэль да 2020 года і захавання дэфіцыту прыкладна 2% да 2020 года», — сказаў Кудрын. Такі прагноз, на думку міністра, «нежыццяздольны».

«Нам давядзецца яго істотна перарабіць, бо, па сутнасці, гэта яшчэ вялікая залежнасць ад нафты і вялікія рызыкі для макраэканомікі, чым былі да крызісу», — адзначыў Кудрын.

Згодна з законам аб федэральным бюджэце на 2011 год, а таксама на планавы перыяд 2012—2013 гг., падпісаным прэзідэнтам Расіі 13 снежня 2010, у найбліжэйшыя гады дэфіцыт бюджэту будзе зніжацца. Так, у 2011 годзе ён павінен скласці 3,6% ВУП, а ў 2012–2013 гадах — 3,1 і 2,9% ВУП адпаведна.

Дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі па выніках 2010 года склаў 3,9% ВУП.

Раней прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што краіне неабходна праз некалькі гадоў выйсці на бездэфіцытны бюджэт. Чакаецца, што гэтая задача будзе выкананая да 2015.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго8

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць