Меркаванні3333

Тэрміновы збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах з 19 снежня

Зварот групы грамадзян, якія каардынуюць дапамогу арыштаваным і затрыманым па палітычных матывах.

На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім пазоўнікам былі агучаны лічбы стратаў у выніку так званых «беспарадкаў» каля Дома ўрада. Заамест раней шырока агучаных 30 мільёнаў, грамадзянскі пазоў прад’яўлены на 14 мільёнаў (і гэта па шкле і дзвярах разам з нейкімі трубамі (нехта выламваў трубы?), якія, напэўна, заўгас вырашыў паладзіць пад шумок). Гэта ўся страта па ўсіх тых, хто вінаваціцца ўва ўдзеле ў масавых беспарадках!

На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам урада, у прысутнасці журналістаў на пытанне: «Калі грамадзянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэнне ўсіх стратаў, ці адклічуць яны свой грамадзянскі пазоў у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных?» — адказалі, што так, пры ўнясенні кампенсацыі за страты, адклічуць.

Неабходна пагасіць гэтыя «страты», каб на працэсах адвакаты маглі казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысць таго, што абвінавачанні мусяць быць знятыя. Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова — да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступнымі абвінавачанымі (двума грамадзянамі Расеі, а потым хутка — над Сашам Атрошчанкавым), каб у судзе грамадзянскі пазоў ім не прад’яўлялі.

Мы маем амаль палову неабходнай сумы, таму звяртаемся да тых, хто салідарны з палітычнымі вязнямі, іх сем’ямі і неабыякавы да таго, што адбываецца ў краіне:

У ПАНЯДЗЕЛАК з 10-й да 20-й па адрасе Машэрава, 8

ахвяраваць на кампенсацыю стратаў дзяржавы каб грамадзянскія іскі былі адкліканыя / не пададзеныя.

Таксама па пытаннях можна звязацца з Дар’яй Каткоўскай (+375 29) 395-73-99 Можна пад’ехаць да мяне сёння, у нядзелю ўвечары, бо справа тэрміновая — у нас суткі да пачатку наступнага суда на збор і ўнясенне грошай.

Пры ахвяраванні Вы можаце пакінуць свае каардынаты. Калі грошы не прымуць або збярэцца болей за патрэбнае, мы вернем Вам іх, або, па Вашым жаданні, накіруем на дадатковую дапамогу сем’ям зняволеных.

Вялікая просьба паўдзельнічаць у гэтай тэрміновай справе, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю. Дзякуй!

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся61

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі40

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?19

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць