Эканоміка66

Дзяржава прымусова знізіць тарыфы пры званках з сеткі на сетку

З 1 лютага 2012 урад Беларусі будзе сам рэгуляваць тарыфы на пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай сувязі.

З 1 лютага 2012 урад Беларусі будзе сам рэгуляваць тарыфы на пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі.

Савет міністраў Беларусі пастановай № 191 унёс дапаўненні ў пералік паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі.

Раней гэты пералік, зацверджаны яшчэ ў 2004 годзе, утрымліваў 12 паслуг, сярод якіх не было ніводнай, якая адносілася б да сотавай сувязі. Цяпер пастановай Савета міністраў пералік дапоўнены яшчэ адным пунктам: «Пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі за адну хвіліну злучэння». Гэта значыць, што дзяржава будзе рэгуляваць цэны на трафік паміж мабільнымі аператарамі Беларусі. Рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што цяпер цэны на сувязь паміж мабільнымі аператарамі неабгрунтавана завышаныя. Увядзенне дзяржрэгулявання гэтых цэнаў дазволіць істотна знізіць агульны кошт паслуг мабільных аператараў і зрабіць іх больш даступнымі для насельніцтва.

Гэта першы крок па ўзмацненні дзяржкантролю за цэнамі ў Беларусі, зроблены за апошні год,
які адзначыўся сур’ёзным пасоўваннем па шляху лібералізацыі ўмоваў гаспадарання ў Беларусі. Прычым рэгуляванне ўводзіцца на адным з самых прыбытковых сегментаў рынку — мабільнай сувязі. Ці ўзгадняўся дадзены крок з самімі мабільнымі аператарамі, пакуль складана сказаць, але ўрад нават не папярэджваў, што збіраецца зрабіць нешта падобнае.

Згодна з рашэннем урада, Міністэрству эканомікі даручана да 1 кастрычніка 2011 вызначыць спосаб рэгулявання тарыфаў на пропуск трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай рухомай электрасувязі за адну хвіліну злучэння. А з 1 лютага 2012 рашэнне аб дзяржрэгуляванні гэтых цэнаў уступіць у сілу.

Застаецца толькі дачакацца рэакцыі саміх мабільных аператараў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць1

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць1

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць