Грамадства

Сваякам палітвязняў забаранілі перадаваць у турму паштоўкі

Пра гэта стала вядома 23 лютага, калі жонкі і маці вязняў СІЗА КДБ паспрабавалі перадаць разам з рэчамі і прадуктамі сваім родным паштоўкі.

Менавіта гэтыя паштоўкі ва ўмовах жорсткай цэнзуры перапіскі давалі магчымасць палітвязняў даведацца, што пра гэтых людзей памятаюць, любяць і чакаюць, кажа ў інтэрв’ю сайту charter97.org жонка даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Зміцера Бандарэнку — Вольга Бандарэнка.

Паштоўкі перадаваліся з вясёлымі малюнкамі і надпісамі — «Трымайся! Мы з табой!», «Каханаму мужу», «Я цябе кахаю», «Самаму лепшаму тату на свеце», «Нікому я не аддам сэрца сваё, таму што даўно яно толькі тваё», «Найлепшаму сябру» і г.д.

У СІЗА паведамілі, што з гэтага часу такія паштоўкі трэба адпраўляць толькі па пошце. Аднак вядома, што лісты палітвязням на працягу першых паўтары месяцаў не даходзілі зусім, а зараз прыходзяць раз на два-тры тыдні і то з зусім «стэрыльным» зместам. Палітвязні не могуць расказваць, ні як на самай справе ў іх ідуць справы са здароўем, ні якія рэальныя ўмовы утрыманьня, ні як да іх ставяцца ў турме.

«Мы страшна знерваваліся, бо ў сітуацыі, калі лісты зусім не даходзілі, гэтыя паштоўкі з казённымі надпісамі былі заменай, вестачка аб нашых пачуццях і эмоцыях. Для нас гэта было прызнанне ў любові і вернасці. Мы шукалі гэтыя паштоўкі ў крамах па ўсім горадзе, хваліліся імі адзін перад адным… Для нашых блізкіх гэта было вялікім суцяшэннем, у іх лістах пастаянна згадвалася, што паштоўкі — супер, што яны вельмі падтрымліваюць. Мабыць, зараз вырашылі, што так іх „радаваць“ нельга. Цэнзура ў лістах найжорсткая, многае, зразумела, яны не могуць напісаць, мы — тое ж самае. Інфармацыйны вакуум вакол палітвязняў застаецца вельмі шчыльным», — лічыць Вольга Бандарэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы44

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна1

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць