Скраўшы пасведчанне інваліда, зламыснік прыляпіў туды сваю фатаграфію, каб бясплатна карыстацца грамадскім транспартам.
Пазнаёміўшыся з мужчынам, дзяўчына запрасіла яго да сябе ў госці. Там госць звярнуў увагу на пакінутае на канапе пасведчанне інваліда. Дзяўчына патлумачыла, што дакумент належыць яе
Мужчына падумаў, што з дапамогай інваліднага пасведчання можна забяспечыць сабе бясплатны праезд на грамадскім транспарце. Выбраўшы момант, зламыснік выкраў дакумент, затым зрабіў копію пасведчання, пасля чаго прыляпіў туды сваю фатаграфію і заламінаваў фальшыўку. Прыйшоўшы наступным разам да сваёй знаёмай, залётнік падкінуў выкрадзенае пасведчанне.
Аднак падчас чарговага візіту падробка выпадкова выпала з кішэні і трапіла на вочы законнаму ўладальніку пасведчання. Дзядуля не стаў спускаць прыяцелю сваёй унучкі і паведаміў пра інцыдэнт міліцыю.
Каментары