Спорт44

Сёння: ПСЖ — БАТЭ. Другі матч

Чацвер, 22:05. Жывы эфір на «Ладзе».

Сёння, 24 лютага, пройдзе другі матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і «Пары Сэн-Жэрмэнам». Гульня адбудзецца ў Парыжы на стадыёне «Парк дэ-Прэнс», пачатак, а 22:05.

У жывым эфіры трансляцыю будзе весці тэлеканал «Лад».

Нагадаем, што ў першым матчы, што прайшоў у Мінску, каманды згулялі ўнічыю 2:2, і цяпер БАТЭ, каб прайсці ў наступны этап, задаволіць выніковая нічыя: 3:3 і вышэй. Або перамога.

На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскага клуба Віктар Ганчарэнка наступным чынам ацаніў шанцы свайго клуба і будучы паядынак: «Мяркую, што гульня будзе захапляльнай. Асабліва пасьля таго, калі камусьці ўдасца забіць гол.

Спадзяюся, што нам удасца забіць. І там наогул стане цікава.
(…) Усё будзе залежыць ад таго, хто першым заб’е гол. І БАТЭ, і ПСЖ шукаюць шчасце ў чужых варот.
Спадзяемся, што мы знойдзем сваё шчасце ў чужых варот».

Выказаўся Віктар Ганчарэнка і наконт агульнага ўдзелу ў матчах плей-оф Лігі Еўропы: «Еўракубкавыя матчы для нас вельмі важныя. Мы атрымліваем бясцэнны досвед, у нас атрымліваецца магчымасць гуляць з добрымі камандамі, на добрых стадыёнах. Такія гульні дазваляюць дадаваць у майстэрстве.

Нашы апетыты растуць, і цяпер мы хочам прайсці па кубкавай сетцы як мага далей».

Галоўны трэнер парыжанаў Антуан Камбуарэ на пытанне, ці ёсць перавага ў ПСЖ перад гульнёй зазначыў (цытата паводле газеты «Прессбол»: «Так, усё ў нашых руках.

Важна гэту перавагу не разбазарыць і паказаць найлепшую гульню».

Пераможца гэтай пары ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы сустрэнецца 10 і 17 сакавіка з пераможцам пары «Бенфіка» — «Штутгарт» (першы матч — 2:1). Фінал Лігі Еўропы пройдзе 18 мая ў Дубліне.

Каментары4

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну24

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай18

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

На прадпрыемстве ў Катары па вытворчасці ЗПГ прагрымеў магутны выбух: 54 чалавек пацярпелі, 18 зніклі без вестак

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам2

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну24

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць