Спорт88

ПСЖ — БАТЭ — 0:0

Але ў наступны этап ідзе французскі клуб.

Барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях унічыю з французскім «Пары Сэн-Жэрмэнам» 0:0 (першы матч — 2:2) і за кошт двух мячоў, забітых у гасцях, у 1/8 фіналу выйшаў ПСЖ.

Матч прайшоў у Парыжы на стадыёне «Парк дэ Прэнс» 24 лютага.

БАТЭ меў рэальны шанец зламаць хаду гульні на 68-й хвіліне. Але з лініі варатарскай Рэнан Брэсан прабіў у нагу галкіпера парыжанаў Эдэля.

Канцоўку другога тайма ПСЖ правёў у пастаянных атаках.

У 1/8 фіналу ПСЖ сустрэнецца з партугальскай «Бенфікай»,

якая сёння выйграла ў гасцях у нямецкага «Штутгарта» 2:0 (першы матч 1:0 на карысць лісабонскага клуба).

***

ПСЖ: Эдэль, Сеара (к), Т'ене, Камара, Люйіндула, Эрдзінч (Оаро, 67), Бадмер (Кебана, 73), Шантом, Марыс (Маканда, 83), Арман, Клеман.

БАТЭ: Гутар, Бардачоў, Сіміч, Шытаў, Юрэвіч, Ліхтаровіч (к) (Гардзяйчук, 61), Рудзік (Аляхновіч, 66), Валадзько, Няхайчык, Радзівонаў, Брэсан (Скавыш, 77),

Папярэджанні: Клеман (14), Камара (75); Шытаў (21), Няхайчик (56).

***

Скончыў свой шлях у еўракубках і познанскі «Лех», за які выступае беларус Сяргей Крывец. Палякі прайгралі ў гасцях партугальскай «Бразе» — 0:2 (першы матч 1:0).

Прайшоў у 1/8 фіналу супернік БАТЭ па групавым этапе кіеўскае «Дынама», якое і сёння разграміла турэцкі «Бэшыкташ» — 4:0 (першы матч - 4:1).

У 1/8 фіналу Лігі Еўропы 10 і 17 сакавіка згуляюць:

«Бенфіка» – ПСЖ

«Дынама Кіеў» – «Манчэстэр Сіці»

«Твентэ» – «Зеніт»

ЦСКА – «Порту»

ПСВ – «Рэйнджэрс»

«Баер» – «Вільярэал»

«Аякс» – «Спартак»

«Ліверпуль» – «Брага».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць