Усяго патроху22

Вядоўца «Суперлато» звальняецца

Не задаволілі новыя ўмовы кантракту.

Штотыднёвая тэлевізійная праграма «Суперлато», вобразна кажучы, абнулілася. Яе вядучы актор Артур Шуляк вырашыў разарваць свае адносіны з арганізатарамі латарэі.

Прычынай гэтага рашэння паслужыў новы кантракт, які прапанавалі падпісаць актору, што праславіўся ў сапраўды легендарнай пастаноўцы п’есы «Камедыя».

— Мяне не задаволілі новыя ўмовы кантракту, — растлумачыў Артур. — Мне прапанавалі ўзяць у пару яшчэ аднаго вядоўцу, што мяне зусім не задаволіла. Але я ад гэтага адмовіўся. Мне не цікава быць залежным ад кагосьці. Не люблю быць залежным. Над праграмай працавалі выдатныя людзі, прафесійная каманда, але калі ўжо паўстала жаданне нешта мяняць, няхай мяняюць адразу. І, шчыра кажучы, я ўжо стаміўся. Напэўна, адной з асноўных прычын пакінуць праграму была якраз стомленасць. Акрамя таго, я папрасіў дадатак да ганарару. Але мне адмовілі.

Артур Шуляк адпрацаваў у якасці вядоўцы праграмы «Суперлато» роўна шэсць гадоў.

— Як прафесіянал я адчуваю сябе ўтульна ўсюды — і ў тэатры, і на тэлебачанні. Але калі шчыра, то для маёй акторскай кар’еры гэтая праца была, напэўна, тормазам. Хоць бы таму, што «Суперлато» прыляпіла да мяне пэўнае клішэ. Але цяпер я яго адклеіў, можна развівацца далей.

Цалкам магчыма, што на змену Артуру Шуляку ў якасці вядоўцы праграмы прыйдзе Уладзімір Драздоў, які працаваў у якасці выпускаючага эфірнага рэжысёра. Даўнія сябры, яны і вонкава шмат у чым падобныя.

Што да Артура, то ён сказаў:

— Я адкрыты для новых прапановаў. Працы ў мяне вельмі шмат. Але цяпер я адназначна паеду адпачываць. Столькі гадоў адпрацаваць без выходных — гэта вельмі няпроста. Калі да мяне паступяць нейкія прапановы адносна працы на тэлебачанні, я буду іх разглядаць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць